5 траўня 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дождж»: У патрыярха Кірыла канфлікт з духоўнікам Пуціна

5
«Дождж»: У патрыярха Кірыла канфлікт з духоўнікам Пуціна
ПАТРЫЯРХ КІРЫЛ

Крэмль сутыкнуўся з цяжкасцямі пры арганізацыі дзяржаўных і духоўных мерапрыемстваў.

У патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла і біскупа, намесніка Срэценскага манастыра Ціхана Шаўкунова, вядомага як «духоўнік» прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, канфліктныя стасункі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Дождж» са спасылкай на чыноўнікаў і знаёмых Шаўкунова.

З іхніх словах, патрыярх незадаволены блізкасцю біскупа да прэзідэнта і ягонымі вялікімі амбіцыямі.

Крэмль некалькі разоў сутыкаўся з цяжкасцямі пры арганізацыі супольных мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы, патрыярха і біскупа, распавёў тэлеканалу высокапастаўлены федэральны чыноўнік. Паводле ягоных слоў, патрыярх спрабаваў дамагчыся, каб Шаўкуноў у мерапрыемствах не ўдзельнічаў.

Суразмоўца дадаў, што ў Шаўкунова і Кірыла былі розныя погляды на патрэбу рэагаваць на падзеі, якія развярнуліся вакол фільма «Мацільда».

Біскуп Ціхан у інтэрв'ю РБК зняпраўдзіў паведамленне «Дажджу».

«Каментаваць трызненне - гэта самы сумнае занятак, які толькі можна прыдумаць», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках