5 траўня 2024, Нядзеля, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці зніклага Максіма Мархалюка: Ён мне сніцца

7
Маці зніклага Максіма Мархалюка: Ён мне сніцца

Пошукі зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка не спыняюцца дагэтуль.

Больш за два месяцы доўжацца пошукі ў Белавежскай пушчы 11-гадовага Максіма Мархалюка. Пакуль безвынікова. Мама Максіма, Валянціна Мархалюк, не страчвае надзеі, што сын знойдзецца.

Пошукавая аперацыя не спыняецца ні на дзень, але навін пра Максіма так і няма.

Мама Максіма, Валянціна, распавяла «Свабодзе», што падтрымлівае сувязь з міліцыянтамі, толькі вось навін ніякіх ад іх няма:

«Мне кажуць, што пошукі працягваюцца. Цяпер гэтым займаюцца міліцыянты і вайскоўцы, але ўсё па-ранейшаму не мае вынікаў. За столькі часу ўжо зразумела, што ў лесе яго няма, але пошукі працягваюцца як у лесе, так і на балотах».

Яна дадае, што Максім сніўся ёй, маўляў, як раней жылі ў доме, але і ў снах ніякай падказкі, дзе б ён мог быць, няма.

«Маё сэрца адчувае, што ён недзе ёсць, таму і надзею дагэтуль не страчваем, што Максім знойдзецца».

Афіцыйныя паведамленні прэс-служб УУС і Следчага камітэта таксама тлумачаць СМІ, што пошукі прадаўжаюцца, але пакуль безвынікова. Асноўная версія застаецца ранейшай - хлопчык знік у лесе.

Зніклага 16 верасня ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка шукаюць і за межамі Беларусі. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў Следчы камітэт Беларусі. Паводле факту знікнення Максіма Мархалюка Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 167 КПК. Разглядаецца і крымінальная версія знікнення, але асноўная па-ранейшаму застаецца нязменнай: Максім заблукаў у лесе.

Першыя паведамленні ў СМІ аб знікненні Максіма Мархалюка з'явіліся 18 верасня. Гаварылася, што ў міліцыю звярнулася маці 11-гадовага хлопчыка і паведаміла, што пад 20.00 вечарам 16 верасня ён паехаў на ровары ў бок лесу ля сваёй вёскі і знік. Ужо а 22 гадзіны 16 верасня Максіма пачалі шукаць - бацькі, аднавяскоўцы, супрацоўнікі міліцыі і МНС.

У лесе знайшлі ровар хлопчыка, мяшок з грыбамі, але больш ніякіх слядоў. СА звестак Міністэрства надзвычайных сітуацый, цягам 2017 года ў лясах Беларусі згубіліся 26 дзяцей, не знойдзены дагэтуль толькі Максім Мархалюк. У большасці выпадкаў пошукавыя аперацыі заканчваліся поспехам у першы ж дзень.

Раней хлопчыка шукалі з удзелам сотняў валанцёраў, пазней супрацоўнікі МНС і МУС пастанавілі, што цяпер вялікай колькасці шукальнікаў не патрэбна, у далейшых пошуках бяруць удзел спецыялісты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках