5 траўня 2024, Нядзеля, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крумкачы» знайшлі новага інвестара

1
«Крумкачы» знайшлі новага інвестара
ФОТА: ЮЛІЯНА РЫПІНСКАЯ

Інвестар выплаціць завінавачанасць футбольнага клуба ў выпадку захавання прапіскі ў эліце.

Са звестак tut.by, «Крумкачы» знайшлі новага інвестара на наступны год, які гатовы супрацоўнічаць з клубам пры ўмове, калі ён захавае прапіску ў вышэйшай лізе.

Ужо дасягнутая дамоўленасць аб тым, што калі каманда застанецца ў наймацнейшым дывізіёне, то найбліжэйшыя тыдні новы партнёр узамен на пэўную дзель у клубе закрые ўсе завінавачанасці «Крумкачоў», у тым ліку і для заробкаў былых гульцоў, якія раней рассталіся з «Крумкачамі».

Кіраўнікі «Крумкачоў» ужо абмеркавалі з патэнцыйным партнёрам усе дэталі супрацоўніцтва, у тым ліку і ўдзел у кіраванні клубам. Між тым галоўным уладальнікам і старшынём управы клуба па-ранейшаму застанецца Дзяніс Шунта, дзель якога ў клубе цяпер складае 100%.

Пра тое, з якой сферы бізнэсу будзе новы партнёр і якую краіну ён прадстаўляе, пакуль невядома. Але гэты чалавек і раней быў звязаны з футболам.

Да фінішу чэмпіянату «Крумкачам» засталося правесці два матчы - 18 лістапада з менскім «Дынама» і 26 лістапада супраць «Менска».

З 22 баламі пасля 28 гульняў «Крумкачы» займаюць 13-е месца ў турнірнай табліцы вышэйшай лігі і знаходзяцца за 2 балы ад зоны вылету.

Перад двума заканчальнымі турамі, якія, напэўна, стануць вызначальнымі ў лёсе «Крумкачоў», клуб звярнуўся да заўзятараў і папрасіў у іх падтрымкі ў найважнейшых для каманды матчах.

Фота: krumka.by
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках