5 траўня 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зрабілі скульптуру Пуціна ў выглядзе крылатага мядзведзя

36
У Расеі зрабілі скульптуру Пуціна ў выглядзе крылатага мядзведзя

Статую адліў скульптар-самавук з Астрахані.

Скульптар-самавук Віктар Кропачаў з Астрахані (Расея) зрабіў жалезную каваную скульптуру, якая выяўляе крылатага мядзведзя з тварам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, паведамляе kaspyinfo.ru.

Паводле задумы аўтара, мядзведзь з'яўляецца вобразам Расеі, на чале якой знаходзіцца Пуцін. Левай нагой мядзведзь наступае на арла, крылы якога знаходзяцца за спінай скульптуры. Са слоў аўтара, гэтая птушка сімвалізуе замежных ворагаў краіны. У лапах мядзведзь трымае сімвал Астраханскай вобласці - асятра. Са слоў Віктара Кропачава, рыба сімвалізуе дабрыню і душэўнасць Пуціна, які некалькі гадоў таму ў Астраханскай вобласці выпускаў у Волгу малькоў асятра.

Астраханскі ўмелец задумаў скульптуру шэсць гадоў таму, але натхненне наведала яго толькі нядаўна. Праца над праектам заняла некалькі месяцаў.

Як распавёў Кропачаў «КаспійІнфа», ён планаваў арганізаваць выставу ў адной з устаноў культуры ў Астрахані. Але ягоная прапанова не атрымала падтрымкі, таму скульптар выставіў сваю працу ў кветніку прыватнага дома. У будучыні ён збіраецца падарыць працу прэзідэнту Расеі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках