5 траўня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэнісістка Серэна Уільямс выйшла замуж

9
Тэнісістка Серэна Уільямс выйшла замуж

Экс-першая ракетка свету адсвяткавала вяселле з заснавальнікам папулярнай сацыяльнай сеткі.

Былая першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс і заснавальнік сацыяльнай сеткі Reddit Алексіс Аганян 16 лістапада адзначылі вяселле ў цэнтры сучасных мастацтваў ў Новым Арлеане, піша tut.by.

36-гадовая Серэна Уільямс і 34-гадовы Алексіс Аганян аформілі стасункі праз 11 тыдняў пасля нараджэння дачкі, якая з'явілася на свет 1 верасня.

Сярод гасцей на вяселлі былі такія сусветныя знакамітасці, як экс першая ракетка свету Каралін Вазняцкі з жаніхом баскетбалістам Дэвідам Лі, спявачка Беёнсэ, рэдактар часопіса Vogue Ганна Вінтур, мадэль Кім Кардаш'ян, актрыса Ева Лангорыя.

Эксклюзіўныя правы на здымку цырымоніі былі прададзеныя Vogue, таму гасцей папрасілі не карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Персаналу, які абслугоўваў мерапрыемства, было забаронена выдаванне драбніц вяселля.

Паводле інфармацыі Daily Mail, урачыстасць каштавала больш за мільён даляраў.

Серэна Уільямс заручылася з Алексісам Аганянам у канцы 2016 года.

На корт пасля родаў Серэна Уільямс мае намер вярнуцца ў 2018 годзе.

Серэна Уільямс - рэкардсмэнка паводле колькасці перамог на турнірах Вялікага шалома ў адзіночным разрадзе (23 тытулы), чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (1 золата ў адзіночным разрадзе і 3 - у парным).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках