5 траўня 2024, Нядзеля, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўскім прынцам прапанавалі абмяняць грошы на свабоду

17
Саудаўскім прынцам прапанавалі абмяняць грошы на свабоду
Фота: Reuters

Урад плануе папоўніць дзяржаўную скарбонку на сотні мільярдаў даляраў.

Улады Саудаўскай Арабіі прапанавалі сябрам каралеўскай сям'і, затрыманай паводле падазрэння ў карупцыі, абмяняць частку іх маёмасці на волю. Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на крыніцы (пераклад - gazeta.ru).

Выданне патлумачыла, што такім чынам урад плануе папоўніць дзяржаўную скарбонку на сотні мільярдаў даляраў.

«Яны вядуць перамовы з большасцю тых, хто знаходзіцца ў Ritz (гатэль Ritz-Carlton - рэд.). Даставайце гатоўку і можаце быць вольныя», - сказала крыніца.

Са слоў суразмоўцы газеты, аднаму з затрыманых мільярдэраў прапанавалі пералічыць дзяржаве 70% ад свайго багацця для выплаты шкоды ад карупцыйнай дзейнасці.

Раней СМІ паведамілі, што мільярдэры Саудаўскай Арабіі шукаюць шляхі вываду актываў з краіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках