8 траўня 2024, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заклікалі Зімбабвэ «перадаць уладу народу»

4
У ЗША заклікалі Зімбабвэ «перадаць уладу народу»
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ўлада ў Зімбабвэ павінна вярнуцца ў рукі грамадзян.

Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля адхілення вайскоўцамі дыктатара Зімбабвэ Роберта Мугабэ, паведамляе strana.ua.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ў афіцыйным Twitter знешнепалітычнага ведамства ЗША.

«Мы ўсе павінны працаваць над тым, каб улада вярнулася ў рукі грамадзян Зімбабвэ згодна з Канстытуцыяй краіны. У Зімбабвэ ёсць магчымасць стаць на новы шлях, які павінен уключаць дэмакратыю і паважлівае стаўленне да чалавечых правоў», - заявіў Тылерсан.

Ён дадаў, што выключна народ Зімбабвэ павінен выбіраць свой урад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках