3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якую гуму выбраць на зіму: з шыпамі, без шыпоў або на ўсе сезоны

27
Якую гуму выбраць на зіму: з шыпамі, без шыпоў або на ўсе сезоны

Спецыяліст даў некалькі парадаў аўтааматарам.

Калі мяняць летнюю гуму на зімовую, якімі характарыстыкамі павінны валодаць зімовыя пакрышкі і якія шыны выбраць, раіць Уладзіслаў Валынец, уладальнік майстэрні «Шынамантаж», піша сайт kurjer.info.

Калі мяняць гуму на зімовую

Найлепшы арыенцір для змены гумы - не першы снег або галалёд, а градуснік. Калі тэмпература ўсталявалася на адзнацы +7°C... ±5°C, машыну пара «пераабуваць».

Начныя замаразкі ўтвораць на асфальце тонкую скарынку, на ёй летнія шыны могуць страціць счапленне з дарогай.

Летняя гума дубее ў холад, але размягчаецца пры тэмпературы +7°C і вышэй, а зімовая застаецца мяккай пры нізкіх тэмпературах.

Якія шыны выбраць

Ідэальны варыянт - мець тры камплекты шын: зімовыя шыпаваныя і нешыпаваныя і летнія. Пры прахалодным надвор'і ад -3°C да +5°C найлепш выкарыстоўваць зімовыя нешыпаваныя, а пры рэзкім пахаладанні - перайсці на шыпаваную гуму. Але гэта не ўсім па кішэні. Прасцей выбраць нешта адно.

Пры куплі варта ўлічыць, што нешыпаваныя шыны найлепш паводзяць сябе на сухой і мокрай трасе, а шыпаваныя - на заснежанай і абледзянелай. Для нашага клімату падыходзіць нешыпаваная зімовая гума.

Ёсць шыны з «плаваючымі» і «актыўнымі» шыпамі, яны бездакорныя на любым пакрыцці, нават пры моцным галалёдзе. Галоўны іх недахоп - высокі кошт.

Адрозненне зімовай гумы ад гумы на ўсе сезоны

Не блытайце нешыпаваную зімовую гуму і на ўсе сезоны. Гума на ўсе сезоны мае ўласцівасці зімовых і летніх шын, падыходзіць для рэгіёнаў з непрацяглай і маласнежнай зімой, невялікімі перападамі тэмператур.

Некаторыя выбіраюць гуму на ўсе сезоны, каб зэканоміць, але вытворцы ўсталявалі канкрэтны дыяпазон тэмпературы, пры якой яе можна выкарыстоўваць - ад -5°C да +20°C. У нашым клімаце небяспечна ездзіць ўвесь час на гуме на ўсе сезоны.

Які пратэктар браць

На пратэктары зімовых шын мноства канавак, якія адводзяць снежную кашу і ваду ад месца кантакту шыны з дарогай.

Для глыбокага снегу, бездарожжа падыходзяць покрыўкі з глыбінёй пратэктара да 10 мм. Такія мадэлі адрозніваюцца буйным малюнкам: вялікімі шашкамі, шырокімі зазорамі паміж імі.

Для гарадскіх вычышчаных дарог лепш выбраць шыны з вышынёй пратэктара 7-8 мм.

Зімовыя шыны ўмоўна падзяляюцца па малюнку пратэктара на «скандынаўскія» (ліпучкі) і «еўрапейскія».

У «скандынаўскага» тыпу малюнак рэдкі з вялікай колькасцю маленькіх ромбападобных шашачак, таму бруд і снег лёгка чысцяцца. Такія пратэктары даюць максімальнае счапленне на заснежанай трасе або перасечанай мясцовасці.

Гума «еўрапейскага» тыпу адрозніваецца дыяганальным малюнкам са мноствам водаадводных каналаў і малых прарэзаў. Такія шыны даюць добрае счапленне з паверхняй падчас дажджу і мокрага снегу. Але лёд такой гуме проціпаказаны.

Падвядзём вынікі

♦ Усталёўваць зімовую гуму трэба, калі сярэднедзённая тэмпература паветра апусціцца да + 7°С.

♦ Для гарадскіх дарог і язды па абкатанаму снезе аптымальны варыянт - нешыпаваная гума з любым малюнкам пратэктара глыбінёй 7-8 мм.

♦ Для заснежанага бездарожжа - шыпаваная гума з сіметрычным ненапраўленым пратэктарам глыбінёй да 10 мм.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках