4 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку паставілі помнік матэматычнай формуле

8
У Полацку паставілі помнік матэматычнай формуле
Фота прапанавана прэс-службай ПДУ

Інсталяцыя вышынёй 2,5 метра можа стаць новай славутасцю горада.

Незвычайная інсталяцыя з'явілася ў Полацку. У дзень студэнта тут адкрылі помнік матэматычнай формуле. Гэта «ГіПар» – гіпербалічны парабалоід двайной крывізны Гаўса. Ідэя праекта нарадзілася ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, і над яе рэалізацыяй працаваў калектыў ПДУ, паведамляе kp.by.

– Гэта адзіная падобнага кшталту скульптурная кампазіцыя ў Беларусі, якая аб'ядноўвае ў сабе сучаснае мастацтва і навуку. З аднаго боку – гэта скульптурная кампазіцыя і інсталяцыя, а з другога боку – візуальная рэалізацыя матэматычнай формулы, – распавёў аўтар праекта дацэнт кафедры архітэктуры Віктар Лук'яненка.

Ва ўніверсітэце мяркуюць, што інсталяцыя, вышыня якой 2,5 метра, можа стаць новай славутасцю горада і будзе цікавая не толькі палачанам, але і турыстам.

ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ СПАДЗЯЮЦЦА, ШТО ІНСТАЛЯЦЫЯ СТАНЕ АДНЫМ З ТУРЫСТЫЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ СТАРАЖЫТНАГА ГОРАДА
ФОТА ПРАПАНАВАНА ПРЭС-СЛУЖБАЙ ПДУ
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках