5 траўня 2024, Нядзеля, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Times даведалася аб распрацоўцы ў ЕЗ сцэнару «хаатычнага» Brexit

1
Times даведалася аб распрацоўцы ў ЕЗ сцэнару «хаатычнага» Brexit

У выпадку краху ўрада Тэрэзы Мэй Вялікабрытанія можа выйсці з ЕЗ паводле «хаатычнага» сцэнару.

Еўрапейскі Звяз рыхтуе план дзеянняў на выпадак бязладнага выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, які можа адбыцца пасля краху ўрада Тэрэзы Мэй і краху афіцыйных перамоў аб Brexit. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на брытанскае выданне Sunday Times.

Спецыяльная камісія пад кіраўніцтвам Паскаля Леардзіні распрацоўвае варыянты дзеянняў у выпадку краху перамоў. Яна павінна прапанаваць найлепшую стратэгію на выпадак «катастрофы». Прычым, як адзначае выданне, група Леардзіні не кантактуе з галоўным перамоўцам аб Brexit ад Еўразвязу Мішэлем Барн’е і ягонай камандай, каб не парушыць «пазітыўны парадак работы для дасягнення ўгоды».

«Задача Барн’е ў тым, каб працаваць над укладаннем угоды, так што гэта нармальна, што каманда, якая распрацоўвае найгоршы сцэнар, працуе асобна», - заявіў выданню адзін з супрацоўнікаў камісіі. Паводле ягоных слоў, камісія Леардзіні створаная для таго, каб «тэрмінова падвысіць дасведчанасць «еўрачыноўнікаў» з нагоды магчымых наступстваў хаатычнага Brexit для ўрадаў ЕЗ і бізнэсу».

Распрацаваныя планы «на найгоршы выпадак» былі канфідэнцыйнымі, аднак некалькі дзён таму група правяла брыфінг для еўрачыноўнікаў, азнаёміўшы іх з асноўнымі пунктамі распрацаванай стратэгіі. Пры гэтым група Леардзіні не разглядала сцэнар, пры якім Вялікабрытанія захоўвала б сяброўства ў Еўразвязе. Брусэль плануе адключыць Вялікабрытанію ад агульнаеўрапейскіх баз звестак у пытаннях бяспекі і паступова выплаціць Лондану €3,5 млрд, якія, паводле ацэнкі ЕЗ, унесла каралеўства ў Еўрапейскі інвестыцыйны банк пры ўступленні ў звяз. Паводле ацэнак Вялікабрытаніі, яе дзель у банку складзе блізу €10,2 млрд.

Галандыю і Бэльгію чакаюць «кіламетровыя чэргі» ў асноўныя парты, прадказалі аўтары плана. Пры гэтым Галандыі трэба будзе тэрмінова дадаткова наняць амаль 800 супрацоўнікаў мытні. Чыноўнікі, адзначае выданне, адказалі на гэта, што пошук такой колькасці кваліфікаваных мытнікаў можа заняць гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках