19 траўня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве мужчына спрабаваў абрабаваць банк

10
У Магілёве мужчына спрабаваў абрабаваць банк

У закладніках у рабаўніка былі пяць чалавек.

Удзень 20 лістапада невядомы ўвайшоў у адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве, і, пагражаючы пісталетам, стаў патрабаваць грошы. Мужчына ўзяў у закладнікі 5 чалавек і запатрабаваў аўтамабіль. Спрабуючы ўцячы ад сілавікоў, нападнік адстрэльваўся, але яго паранілі і затрымалі, піша tut.by.

У сацсетках магілёўцы распавялі, што непадалёк ад вуліцы Каліноўскага была чутная страляніна. Аддзяленне банка атачыла міліцыя, побач дзяжураць медыкі.

«Невядомы мужчына ўвайшоў у памяшканне і стаў патрабаваць грошы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета. Унутры знаходзіліся работнікі аддзялення банка, кліенты. Будынак ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП затрымалі падазраванага», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

Пазней высветлілася, што ў мужчыны быў пісталет Макарава. Мужчына спрабаваў схавацца ад сілавікоў і адстрэльваўся падчас пагоні. Пра гэта з месца здарэння паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Мужчына ўзяў у закладнікі 5 чалавек у банку і патрабаваў даць яму аўтамабіль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на праваахоўнікаў. На аўто мужчына выехаў за горад, дзе яго ўжо чакалі байцы АМАПу.

«Убачыўшы іх, зламыснік пачаў супраціўляцца, адкрыўшы агонь на паразу, пры сабе ў яго было баявая зброя. У адказ прадстаўнікі МУС былі вымушаныя ужыць сілу. У выніку спецаперацыі, падчас якой праваахоўнікі таксама ўжылі зброю, мужчына быў паранены ў нагу і затрыманы. Больш пацярпелых няма», - распавялі ў праваахоўных органах.

На месцы працуе следча-аператыўная група. Распачатая крымінальная справа за захоп закладнікаў. Нападнік знаходзіцца ў шпіталі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках