30 красавiка 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СДПГ выступае за правядзенне ў Нямеччыне новых выбараў

3
СДПГ выступае за правядзенне ў Нямеччыне новых выбараў
Марцін Шульц
ФОТА: THOMAS TRUTSCHEL/PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Кіраўнік СДПГ Марцін Шульц выказаўся за новыя парламенцкія выбары.

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) выключае магчымасць удзелу ў новай урадавай кааліцыі з кансерватыўных блокаў ХДС/ХСС і выступае за правядзенне пазачарговых выбараў, заявіў у панядзелак, 20 лістапада, кіраўнік СДПГ Марцін Шульц, паведамляе DW.

«Мы, як і раней, не баімся новых выбараў», - падкрэсліў палітык.

Такая пастанова была аднагалосна прынятая ў панядзелак на тэрмінова скліканым пасяджэнні праўлення СДПГ пасля правалу спробы фармавання ў ФРГ новай урадавай кааліцыі з прадстаўнікоў ХДС/ХСС, ліберальнай СвДП і партыі «Зялёных».

Папярэднія кансультацыі аб стварэнні новай урадавай кааліцыі ў Нямеччыне былі перапыненыя позна ўвечары ў нядзелю, 19 лістапада, пасля таго, як Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) пакінула перамовы. Яе старшыня Крысціян Лінднэр патлумачыў зрыў кансультацый «адсутнасцю даверу» паміж партнёрамі.

Слова за федэральным прэзідэнтам

Шульц нагадаў, што пастанова аб правядзенні новых выбараў, застаецца за федэральным прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Аднак сам кіраўнік СДПГ мяркуе, што яны адбудуцца і што гэта было б правільным крокам.

Палітык таксама адзначыў, што ў выпадку правядзення новых выбараў ён як старшыня партыі валодае правам вылучэння кандыдатуры канцлера ад СДПГ. Ён падкрэсліў, што скарыстаецца гэтай магчымасцю, калі прыйдзе час. Пры гэтым Шульц не стаў удакладняць, ці будзе вылучаць сваю кандыдатуру, аднак дадаў, што ў пачатку снежня ў любым выпадку возьме ўдзел у выбарах старшыні СДПГ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках