1 траўня 2024, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна выслала беларускага дыпламата

16
Украіна выслала беларускага дыпламата

Дыпламата выслалі ў адказ на абвяшчэнне дарадцы амбасады Украіны ў Беларусі Скварцова персонай нон-грата.

У сувязі з тым, што Беларусь абвясціла дарадцу амбасады Украіны ў Беларусі Ігара Скварцова персонай нон-грата, Украіна на прынцыпах узаемнасці выслала беларускага дыпламата з краіны, паведаміла interfax.com.ua спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Мар'яна Беца.

«У сувязі з тым, што беларускі бок абвясціў персонай нон-грата і выслаў украінскага дыпламата, Украіна на прынцыпах узаемнасці таксама выслала беларускага дыпламата з краіны», - сказала Беца.

Пры гэтым спікер украінскага замежнапалітычнага міністэрства не ўдакладніла прозвішча высланага дыпламата, а таксама ягоную пасаду.

Нагадаем, за апошнія тры месяцы на тэрыторыі Беларусі быў затрыманы шэраг грамадзян Украіны. Напрыклад, 24 жніўня ў Гомелі супрацоўнікі ФСБ Расеі выкралі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба.

17 лістапада кіраўнік Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія паведаміў, што ў Беларусі затрымалі журналіста «Українського радіо» Паўла Шаройку. Учора стала вядома аб затрыманні дырэктара ўкраінскага ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандра Скібы, які прыехаў у камандзіроўку на Менскі трактарны завод.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках