11 траўня 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім парку пасялілася сава з Чырвонай кнігі

9
У менскім парку пасялілася сава з Чырвонай кнігі

Птушка занесена ў Чырвоную кнігу ўжо 36 гадоў.

Арнітолагі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» першапачаткова наважылі, што гэта махнаногі сыч - ён зрэдку з'яўляецца ў горадзе. Але памыліліся праз тое, што здымкі былі дрэннай якасці, піша tut.by.

«Калі арнітолагі даслалі з Нацыянальнай акадэміі навук» добрыя здымкі з месца, то высветлілася, што гэта даўгахвостая няясыць», - кажа дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі.

Спачатку палічылі, што гэта першая фіксацыя чырванакніжнага віду ў Менску. Пазней высветлілася, што 5 гадоў таму птушку ўжо заўважалі ў межах сталіцы. Гэты від птушак занесены ў Чырвоную кнігу з 1981 года.

Са слоў дырэктара арганізацыі, гэты від мінулай зімой абазначыўся ў Полацку. Але для палачан убачыць даўгахвостую няясыць больш імаверна, таму што гэтыя птушкі гняздуюцца побач з горадам і ў цэлым для Віцебшчыны з'яўляюцца звычайным відам.

А вось каля Менска даўгахвостая няясыць не гняздуецца. Найбліжэйшае месца, вядомае арнітолагам, - Бярэзінскі запаведнік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках