1 траўня 2024, Серада, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы не хочам страціць маму»: Гісторыя ІП з Горадні

9
«Мы не хочам страціць маму»: Гісторыя ІП з Горадні

Асобна ўзяты выпадак стаў «люстэркам» крызісу беларускага бізнэсу.

У рэдакцыю сайта Charter97.org звярнулася прадпрымальніца Ганна Дашкіна з Горадні. ІП распавяла нам пра цяжкую жыццёвую сітуацыю, у якую яна трапіла.

Гісторыя гарадзенскай прадпрымальніцы стала сапраўдным «люстэркам» крызісу беларускага бізнэсу:

«У 2014 я адкрыла сваю справу, але не адразу пачала займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Рабіла праект, шукала памяшканне. Я займаюся рытуальнымі паслугамі: прадаю вянкі, кошыкі, лампады.

Першы год я распрацоўвала праект, напрацоўвала кліенцкую базу. Фактычна я пачала працаваць у лютым. Думала, калі пойдуць справы - аплачу ФСАН. Але справы ішлі не лепш, а толькі горш», - распавядае Ганна.

У наступстве справы пайшлі ў гару і прадпрымальніца пачала выплачваць адлічэнні.

Але эканамічны крызіс у Беларусі даў аб сабе ведаць:

«Сітуацыя з ІП у Беларусі вельмі цяжкая. Шмат розных фактараў: камунальныя паслугі, розныя падатковыя адлічэнні.

Калі б былі толькі падаткі - можна б было неяк зводзіць канцы з канцамі. Але акрамя падаткаў ёсць шмат розных пабораў: разліковыя рахункі, арэнда, касавыя апараты. За ўсё трэба плаціць, а грошай на ўсё не стае. Але кідаць сваю справу я таксама не хачу, бо ўклала ў яе шмат сіл і сродкаў», - кажа прадпрымальніца з Горадні.

Сацыяльная абарона падала на Ганну Дашкіну ў суд і пачаліся званкі судовых прыставаў:

«Пачалося ўсё са званка судовага выканаўцы, чаму вы не плаціце ФСАН. Ён прыстрашыў, што калі заўтра я не заплачу, то яны прыйдуць і будуць ламаць дзверы. Мяне гэта вельмі абурыла, як гэта без мяне будуць ламаць дзверы.

Пагрозы не скончыліся. Мы пайшлі ў суд і папрасілі адтэрміноўку. Спрабавала растлумачыць, што мы таксама працуем. Прасілі дамовіцца, каб была нейкая адтэрміноўка, але нам заявілі, што гэта магчыма толькі пры ўмове таго, што сацыяльная абарона адкліча свой пазоў.

Мы паехалі ў сацабарону і пачулі, што яны не могуць адклікаць пазоў, бо ў іх пачнуцца праблемы з пракуратурай», - кажа Ганна Дашкіна.

Сталыя пагрозы і ціск прывялі да таго, што ў маці прадпрымальніцы з Горадні пачаліся праблемы са здароўем:

«Мая мама вельмі перажывае праз гэта і я баюся, што мы яе страцім. У яе скача ціск і я не ўяўляю, што будзе, калі яны прыйдуць апісваць маёмасць. Мы не хочам страціць сваю маму», - перажывае жыхарка Горадні.

У такой сітуацыі апынуліся тысячы беларускіх прадпрымальнікаў, якія не могуць звесці канцы з канцамі. З пачатку года ў Беларусі зачыніліся амаль 27,8 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Такая тэндэнцыя прадаўжаецца ўжо трэці год запар:

«Гэтая сітуацыя не толькі ў мяне. Бо ўсе прадпрымальнікі трапляюць у такую «пастку». Плаціш адлічэнні ў ФСАН, а якая гэта будзе пенсія, дажывеш ты да яе, ці не - ніхто не пытае.

Няўжо нічога нельга прыдумаць? Бо я стварыла працоўныя месцы, плачу падаткі, чаму мяне штрафуюць за маю будучую пенсію? Мне закрылі разліковы рахунак, заблакавалі тэлефон і зрабілі невыязной за мяжу», - падсумавала жанчына.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках