2 траўня 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Эйдман: Праграма новага тэрміну Пуціна - вайна

12
Ігар Эйдман: Праграма новага тэрміну Пуціна - вайна
Игорь Эйдман

У прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прагрэсуе паранойя, якая становіцца пагрозай для ўсяго чалавецтва.

Пра гэта заявіў расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман.

«Праграма новага тэрміну - вайна. Пуцін зрабіў найважнейшую перадвыбарную заяву, якая пралівае святло на тое, чым ён збіраецца займацца пасля перавыбрання. Невыпадкова, што зроблена гэта было напярэдадні ягонага непазбежнага вылучэння на новы прэзідэнцкі тэрмін», - распавёў ён.

Палітолаг прывёў заяву прэзідэнта, што ўсе буйныя прадпрыемствы Расеі, няхай гэта будуць прыватныя або дзяржаўныя, павінны быць гатовыя да аператыўнага пераходу на ваенныя рэйкі і вытворчасці ваеннай прадукцыі.

«Ён папросту загадаў бюракратыі і бізнэсу рыхтавацца да вайны. Намякнуў расейскаму кіроўнаму класу на тое, што яго чакае ў найбліжэйшай будучыні. Вайна - і ёсць праграма ягонага новага прэзідэнцкага тэрміну. Прагрэсаванне паранойі дыктатара ядзернай дзяржавы становіцца пагрозай для чалавецтва. Пасля 2018 года спыніць яго стане яшчэ больш складана», - падсумаваў Эйдман.

Пуцін на нарадзе з кіраўніцтвам Мінабароны, абаронна-прамысловага комплексу, кіраўнікамі міністэрстваў і рэгіёнаў сказаў, што здольнасць эканомікі хутка павялічваць аб'ёмы абароннай прадукцыі з'яўляецца «адной з найважнейшых умоў гарантавання вайсковай бяспекі дзяржавы».

Ён дадаў, што ўжо даваў даручэнне аб «мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў, фармаванні рэзерву матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў і забеспячэнні перавозак войскаў» у два папярэднія гады.

І адзначыў, што пасля нарады яе ўдзельнікі павінны будуць зрабіць «высновы на будучыню».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках