2 траўня 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскiя СМI: РФ хавае радыяцыйную аварыю

5
Польскiя СМI: РФ хавае радыяцыйную аварыю

Радыёактыўнае воблака з Расеі прайшло над Браславам і Пінскам.

Яшчэ ў аўторак галоўны анколаг Чэлябінскай вобласці Андрэй Важэнін запэўніваў: «Няма пра што хвалявацца. А тым, хто трывожыцца, раю глядзець футбол і піць піва».

Так ён адрэагаваў на паведамленне, што тэрыторыя вобласці заражаная радыеактыўным ізатопам рутэна Ru-106. Паніка працягваецца з канца верасня, пасля таго, як Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Францыі першым зарэгістраваў павышаны, хоць і не небяспечны, узровень рэчывы ў атмасферы. Неўзабаве такія ж сігналы паступілі таксама з Нямеччыны і іншых еўрапейскіх краін, між іншым з Польшчы. Павышэнне фону зафіксавалі і ў Румыніі, хоць і адзначылі, што яно не перавысіла дапушчальную норму.

Аб гэтым піша Gazeta Wyborcza (пераклад - zn.ua), дадаючы, што навукоўцы паказвалі, што крыніца заражэння знаходзіцца на поўдні Урала, у ваколіцах Чэлябінска. Яны дапускалі, што ім можа быць ядзерны рэактар, спадарожнік, які згарэў пры ўваходжанні ў атмасферу ці завод па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва.

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі выключыла дзве першыя версіі. У канцы верасня не было ні аднаго здарэння, звязанага са спадарожнікамі. Версію пра аварыю рэактара таксама адкінулі, таму што тады б у атмасферы зафіксавалі не адзін радыеактыўны ізатоп.

Усё паказвала на тое, што радыеактыўны рутэній трапіў у атмасферу з Азёрска ў Чэлябінскай вобласці, дзе завод «Маяк» займаецца утылізацыяй адпрацаванага ядзернага паліва з рэактараў. Між тым, дзяржаўная кампанія «Расатам», якой належыць «Маяк», у сваіх прэс-рэлізах запэўнівала, што з 25 верасня да 7 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Расеі акрамя Санкт-Пецярбурга не назіралася наяўнасці рутэна ў паветры. Пры гэтым, прадстаўнікі кампаніі спасылаліся на звесткі «Расгідрамет».

Гэта насцярожыла актывістаў расейскага аддзела Greenpeace. Яны звярнулі ўвагу на тое, што гідраметэаралагічная служба Расеі ў канцы верасня ў пачатку кастрычніка не публікавала звесткі аб узроўні радыяцыі на поўдні Урала, дзе працуюць буйныя ядзерныя заводы, якія ў мінулым перажылі шэраг аварый, праз чаго наступствы заражэння адчуваюцца пастаянна.

21 лістапада, калі навукоўцы Захаду ўсё больш катагарычна сталі паказваць на «Маяк» як на крыніцу заражэння, «Расгідрамет» апублікаваў прэс-рэліз са звесткамі радыяцыйнага фону ў ваколіцах Чэлябінска за два месяцы. І толькі пасля гэтага высветлілася, што ў канцы верасня і пачатку кастрычніка ў чатырох населеных пунктах рэгіёну быў павышаны ўзровень радыяактыўнага рутэна. У мясцовасці Аргаяш узровень забруджвання ў гэты перыяд вырас у 986 разоў.

Што ж на самай справе было крыніцай рутэнія, афіцыйна не вядома. Нават прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што нічога не ведае пра ўцечку радыеактыўнага рэчыва. Высвятленне сітуацыі патрабуе Greenpeace. Эколагі накіравалі заяву ў пракуратуру, патрабуючы расследавання не самой аварыі, а «чаму інфармацыя пра яе схаваная ад грамадскасці».

Як сказаў дырэктар расейскай праграмы Greenpeace Іван Блокаў, памятаючы пра тое, як Масква хавала аварыю ў Чарнобылі і яе наступствы, нельга дазволіць, каб нешта такое зноў здарылася.

Нагадаем, раней французскія навукоўцы з Інстытута ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (IRSN) выявілі сур'ёзную ўцечку радыяцыі, як мяркуецца, у Расеі ці Казахстане. Гаворка ідзе аб уцечцы ізатопаў рутэнія-106. На думку навукоўцаў, гэта паказвала на аварыю на ядзерным аб'екце ў адной з гэтых краін, і адбылася яна ў апошні тыдзень верасня і пачатку кастрычніка.

Цяпер здароўю людзей нічога не пагражае, аднак у момант уцечкі магла спатрэбіцца эвакуацыя. Цяпер рутэній ў атмасферы Еўропы не выяўляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках