19 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК прадоўжыў расследаванне паводле справы Максіма Мархалюка

1
СК прадоўжыў расследаванне паводле справы Максіма Мархалюка

Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукаюць ужо больш за два месяцы.

Следчы камітэт прадоўжыў да чатырох месяцаў тэрмін папярэдняга расследавання ў крымінальнай справе паводле факта знікнення Максіма Мархалюка з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна. Прычынай гэтага стала неабходнасць ажыццявіць значны аб'ём следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, паведамляецца на сайце Следчага камітэта, піша «Еўрарадыё».

Адзначаецца, што следчыя разам з супрацоўнікамі МУС, органамі мясцовага самакіравання, МНС, Мінабароны правялі вялікую працу, каб высветліць месцазнаходжанне зніклага хлопчыка.

Прадаўжаецца пошук у меркаваным кірунку руху хлопчыка - па забалочанай мясцовасці ляснога масіву Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

Мархалюка абвясцілі ў міжнародны вышук. Следчыя аналізуюць і правяраюць усякую інфармацыю, у тым ліку тую, што з'яўляецца ў СМІ і інтэрнэце.

10-гадовы хлопчык 16 верасня пайшоў у грыбы ў пушчу і знік. У ягоных пошуках удзельнічалі мясцовыя жыхары, выратавальнікі, міліцыянты, вайскоўцы, валанцёры і нават экстрасэнсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках