11 траўня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка 13 дзён адпачываў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

49
Лукашэнка 13 дзён адпачываў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

Дыктатар пабіў уласны рэкорд у працягласці замежных «ваяжаў».

Як атрымалася даведацца kp.by, у панядзелак, 6 лістапада, прэзідэнцкі Boeing-767 вылецеў з Абу-Дабі ў Менск.

Такім чынам, Лукашэнка правёў у Арабскіх Эміратах 13 дзён - ён пабіў уласны леташні рэкорд, калі правёў у Эміратах дзевяць дзён.

У прэс-службе Лукашэнкі гэты візіт з упартасцю ідыёта называлі рабочым, адзначаючы, што арабскі бок запрасіў Лукашэнку «традыцыйна некалькі дзён пагасцяваць».

Разам з Лукашэнкам на Блізкі ўсход паляцелі ягоны малодшы сын Мікалай, старэйшы - Віктар, асабістая лекарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка - яна ўвесь час суправаджае Лукашэнку падчас розных мерапрыемстваў і ў паездках.

Таксама на кадрах засвяціўся памочнік Лукашэнкі Мікалай Корбут, старшыня «Банка развіцця» Сяргей Румас і прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

За час візіту паведамлялася аб усяго дзвюх афіцыйных сустрэчах. На дзявяты дзень Аляксандр Лукашэнка незапланавана сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які ў тыя дні знаходзіўся там з рабочым візітам.

А на дванаццаты дзень - з наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам - гэта малодшы брат прэзідэнта краіны.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках