11 траўня 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагрудскі замак знаходзіцца ў небяспецы

6
Навагрудскі замак знаходзіцца ў небяспецы

Стан узгорка пагоршылі моцныя ліўні, якія прайшлі летам.

Беларусы ўсё больш гавораць пра небяспеку, якая навісла над Навагрудскім замкам Міндоўга, які знаходзіцца ўсяго ў 150 кіламетрах ад Вільні, паведаміла ў суботу газета Lietuvos rytas, Delfi.

Са слоў старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, стан узгорка пагоршылі моцныя ліўні мінулага лета. З ягоных ацэнак, сітуацыя Навагрудскай замкавай гары лепшая, чым Віленскай, дзе стаіць вежа Гедыміна. «Я - гісторык архітэктуры, у нумаралогію не веру. Гэта супадзенне звязанае з кліматам. Мінулае лета сапраўды было дажджлівым. І ў Літве, і ў Беларусі ападкі перавысілі ўсе нормы.

На Гары Міндоўга разбураецца толькі ўрадлівы пласт зямлі - блізу 30 см глыбінёй. Яго падмылі грунтавыя вады. Калі здолеюць зрабіць добры дрэнаж, на маю думку, становішча павінна стабілізавацца», - сказаў А. Астаповіч.

Ён таксама адзначыў, што пакуль няма пагрозы руйнавання замка, пабудаванага Міндоўгам, але такая сітуацыя можа адбыцца. Ён распавёў, што схіл гары пад замкам быў замацаваны палямі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках