8 траўня 2024, Серада, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да $3 мільёнаў: Самыя дарагія кватэры Менска ў 2017 годзе

26
Да $3 мільёнаў: Самыя дарагія кватэры Менска ў 2017 годзе

Кошты «элітнай» нерухомасць у сталіцы ўражваюць.

У гэтым годзе рынак элітнай нерухомасці запомніцца аптымістычнымі коштамі элітных сталічных метраў, максімальны кошт якіх сягаў да 13 тысяч даляраў. Партал tut.by абраў топ самых дарагіх кватэр, якія прадавалі ў гэтым годзе ў сталіцы.

1. Пентхаус з выглядам на экс-Кэмпінскі

Пентхаус у элітнай новабудоўлі на вуліцы Румянцава, 7 - самая дарагая прапанова года на сталічным рынку нерухомасці. Жыллё прадавалі за тры мільёны даляраў, па 13 513 даляраў за квадратны метр. На думку экспэртаў, кошт сябе цалкам апраўдвае за кошт унікальнага месцазнаходжання, а таксама ўзроўню жытла. Такія аб'екты рыэлтары называюць адзінкавым.

- Другой такой кватэры ў Менску не знайсці, гэтым яна і ўнікальная, - распавядала журналістам намесніца дырэктара агенцтва нерухомасці «Сільван» Валерыя Хаванская. - І кошт на яе будзе адпаведны.

2. «Двухпакаёўка» ў Траецкім прадмесці

Двухпакаёвая кватэра ў шасцікватэрным доме 1900 года пабудовы прапануецца за 606 тысяч даляраў, па 10 тысяч даляраў за «квадрат». Гэта Траецкае прадмесце, вуліца Старавіленская, 8.

Інтэр'еры кватэры ў аб'яве не падаюцца, акцэнт зроблены на тым, што яе можна вывесці ў нежылы фонд.

3. Чатырохпакаёвая на Масквіна

Кватэра размешчаная ў ЖК «Залаты маёнтак». Плошча жылля - 187 квадратных метраў, кошт за «квадрат» - 7 223 даляры. Выніковы кошт гэтай чатырохпакаёвай кватэры - 1,35 мільёна даляраў.

«Вельмі высокая якасць аздаблення, абсалютна ўсе ад найлепшых вядучых сусветных вытворцаў. У кватэры таксама ёсць пральня, дзве гардэробныя, два ванныя пакоі», - гаворыцца ў аб'яве.

У кошт уваходзіць і гараж на два аўто.

4. Трохпакаёўка ў доме «Ля Траецкага»

Трохпакаёвую кватэру ў «Доме Чыжа» прапаноўваюць за 760 тысяч даляраў, па 5 601 за квадратны метр. Жыллё плошчай 136 квадратных метраў, з панарамай на Свіслач. Кватэра прадаецца з мэбляй.

5. Аднапакаёўка за паўмільёна даляраў

Уразіла коштам і аднапакаёвая кватэра ў доме «Ля Траецкага» на 22 паверсе. Яе выставілі на продаж за 500 тысяч даляраў. Праўда, калі суму падзяліць на плошчу кватэры, то атрымліваецца ўсяго па 1 635 даляраў за квадратны метр - кватэра без аздаблення і перагародак плошчай 300 квадратных метраў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках