8 траўня 2024, Серада, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мама Домрачавай: Ніхто не сумняваўся, што Даша будзе выступаць за Беларусь

16
Мама Домрачавай: Ніхто не сумняваўся, што Даша будзе выступаць за Беларусь
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: MATTHIAS HANGST/BONGARTS/GETTY IMAGES

Ларыса Мініна распавяла, як вядомая біятланістка выбірала нацыянальную каманду.

Мама Дар'і Домрачавай Ларыса Мініна распавяла пра пастанову дачкі выступаць за Беларусь, піша «Трыбуна».

- Як вы ўспрынялі пастанову дачкі аб змене спартыўнага грамадзянства?

- Даша нарадзілася ў Менску, як і я, мой муж нарадзіўся ў Чэрвені, недалёка ад Менска. Мы - менчукі, проста так атрымалася, што з'ехалі на пэўны перыяд у Сібір (бо мы ўсе тады жылі ў Савецкім Саюзе). Думалі, гады на тры, але выйшла даўжэй.

Тое, што Даша вернецца ў Менск, у Беларусь, было зразумела ўсім нам, маглі абмяркоўвацца толькі тэрміны... Калі яна яшчэ вучылася ў школе, мы неяк ездзілі ў Раўбічы, каб пагутарыць з трэнерамі ў біятлоне. У тым, што яна будзе выступаць за Беларусь, ніхто ніколі не сумняваўся, - сказала Ларыса Мініна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках