28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск трапіў на сусветную мапу самых забруджаных гарадоў

11
Менск трапіў на сусветную мапу самых забруджаных гарадоў

На сусветную мапу самых забруджаных гарадоў патрапілі таксама Гомель, Жлобін і Магілёў.

Амерыканскія эксперты правялі даследаванні і выявілі самыя забруджаныя гарады ва ўсіх краінах свету, а затым нанеслі іх на адмысловую мапу. Чатыры беларускія гарады патрапілі ў поле зроку экспертаў: Гомель, Жлобін, Менск і Магілёў.

На мапе відаць, што ўзровень забруджвання вагаецца ў залежнасці ад шчыльнасці насельніцтва гарадоў, так у Індыі і тым жа Кітаі, гарады, дзе колькасць жыхароў вышэйшая, маюць самы вялікі ўзровень забруджвання, піша rodovid.me.

Выключэннем з'яўляецца Афрыка, якая адносна менш густанаселеная, але ўсё роўна мае высокія ўзроўні забруджвання праз прысутнасць у паветры вялікай канцэнтрацыі цукровага мінеральнага пылу, адзначае greenbelarus.info.

Рэгіёны з якасцю «здаровага» паветра адзначаны жоўтым колерам.

Мапа створаная дзякуючы атрыманым звесткам ад кампаніі «Carbon Monitoring for Action» (CARMA), якая мае ў сваім распараджэнні інфармацыю аб вугляродных выкідах больш 60 000 электрастанцый і за 20 000 энэргетычных арганізацый ва ўсім свеце.

Даследчыкі паднялі глабальную праблему: выкіды ад электрастанцый далёка не ва ўсіх краінах неяк рэгулююцца і ўжо тым больш выносяцца на ўсеагульны агляд.

- З моманту з'яўлення апошняга плана «Clean Power» прэзідэнта Абамы, пра неабходнасць лепш рэгуляваць працу электрастанцый, якія з'яўляюцца асноўнай крыніцай забруджвання ў ЗША прайшло не так шмат часу. І я падумаў, што цяпер самы лепшы момант, каб аб'яднаць нашы звесткі аб забруджванні паветра са звесткамі аб электрастанцыях CARMA для таго, каб паказаць людзям, дзе рэгуляванне работы электрастанцый ідзе эфектыўна, а дзе не. На жаль, многія краіны не вымяраюць выкіды вугляроду па шэрагу прычын: з тэхнічных і палітычных меркаванняў, - кажа адзін з даследнікаў Анхель Сюй.

Як даведацца пра стан паветра ў сваім горадзе

У Беларусі створаная сетка пунктаў маніторынгу атмасфернага паветра:

На сайце Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь можна ў рэальным часе адсочваць канцэнтрацыю шкодных рэчываў у атмасферным паветры гарадоў.

Сістэма выдае звесткі па наступных паказчыках: SO2, CO, CO2, NO, бензол, талуол, тэмпература, кірунак ветру, хуткасць ветру, вільготнасць, ціск, РМ10.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках