5 траўня 2024, Нядзеля, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку пікетавалі амбасаду Беларусі

2
У Бішкеку пікетавалі амбасаду Беларусі

На мітынг сабралася блізу 50 чалавек.

Грамадскае аб'яднанне «Айкол Ала-Тоо» правяло 14 снежня мітынг у Бішкеку каля будынка пасольства Беларусі ў Кыргызстане, агучыўшы свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».

У сваёй заяве прадстаўнікі арганізацыі адзначылі, што прадстаўляюць інтарэсы пацярпелых сем'яў загінулых у красавіцкіх падзеях 2010 года на галоўнай плошчы краіны ў Бішкеку.

«Калі вам дарог народ Беларусі, то не пускайце казла ў агарод. Аддайце Кыргызстану Даніяра Усенава - Данііла Урыцкага, які павінен сядзець пажыццёва ў турме», - гаворыцца ў звароце «Айкол Ала-Тоо». Мітынгоўцы выказалі надзею, што Аляксандр Лукашэнка пачуе іх голас.

Ніхто з прадстаўнікоў амбасады Беларусі ў Кыргызстане да ўдзельнікаў акцыі не выйшаў, але прысутныя пакінулі на кантрольна-прапускным пункце дыппрадстаўніцтва тэкст звароту. Усяго ў акцыі, паводле звестак «Айкол Ала-Тоо», узялі ўдзел блізу 50 чалавек.

Раней у сацыяльных сетках і некаторых СМІ распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што грамадзянін Кыргызстану Даніяр Усенаў, які ў мінулым займаў высокія пасады ў краіне, а ў 2010 годзе ўзначальваў урад Кыргызстана, нібыта пражывае ў Беларусі, змяніў свае імя і прозвішча на Данііла Урыцкага.

Паводле звестак кыргызскай газеты «Вячэрні Бішкек», Даніяр Усенаў (Данііл Урыцкі) узначаліў Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, якой нібыта нават дадзены шэраг ільгот ў выплаце выдаткаў вытворчасці сельскагаспадарчай і лясной гаспадаркі, падатках, мытах ды іншым. Мяркуецца, што за ёй могуць стаяць структуры ўцёкача экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Судом Кыргызстана Даніяр Усенаў прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў сувязі з красавіцкімі падзеямі 2010 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках