5 траўня 2024, Нядзеля, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» прэзентавала новую песню і квэст пра калядны лес

«Крамбамбуля» прэзентавала новую песню і квэст пра калядны лес

Удзельнікі квэста будуць падарожнічаць святочным Менскам.

Гурт «Крамбамбуля» прэзентаваў новую песню «Партызаны каляднага лесу» - яна дала назву канцэртнай праграме, якая прагучыць 21 снежня ў Prime Hall. А ў нядзелю прыхільнікаў чакае «партызанскі» квэст на вуліцах Менска, паведамляе tut.by.

«Песня пра людзей, якія займаюцца даўншыфцінгам. Якія сышлі ад рэальнасці ў міфічны калядны лес. У якім чамусьці няма нават інтэрнэту. Якія не карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі. Якія наогул незразумела чым займаюцца - змагаюцца з уяўным ворагам, якога, магчыма, і не існуе», - кажа Лявон Вольскі пра песню, якая суправаджаецца гумарыстычным відэашэрагам.

У нядзелю 17 снежня прыхільнікаў гурта таксама чакае спецыяльны гарадскі квэст ад гульнявой прасторы Quvalda. Удзельнікі будуць падарожнічаць Менскам і адгадваць зашыфраваныя ў загадках месцы і аб'екты, звязаныя з творчасцю «Крамбамбулі» і Лявона Вольскага. Усе ўдзельнікі ў фінале сустрэнуцца з Лявонам Вольскім і музыкамі гурта, атрымаюць падарункі. Галоўны прыз - квіткі за столік на канцэрце 21 снежня.

21 снежня ў рамках праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць найлепшыя песні гурта «Крамбамбуля», канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках