5 траўня 2024, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: Беларускія вёскі змагаюцца за выжыванне

10
«Нямецкая хваля»: Беларускія вёскі змагаюцца за выжыванне

Аграгарадкі - гэта ўсяго толькі фасад і «пацёмкінскія вёскі».

Пакуль улады Беларусі анансуюць новы амбіцыйны праект пад назвай «Вёска будучыні», жыхары малых населеных пунктаў краіны імкнуцца захаваць сацыяльныя аб'екты ў сваіх вёсках, паведамляе DW.

У вёсцы Жычын, размешчанай у Берасцейскай вобласці, пражывае больш за 80 жыхароў. Паводле цяперашніх беларускіх мерак, гэта далёка не самы найгоршы для правінцыі паказчык. Аднак, мясцовыя ўлады абвясцілі пра закрыццё сельскай крамы з прычыны яе нерэнтабельнасці: цяпер у вёску тры разы на тыдзень прыязджае аўталаўка.

Ля зачыненых дзвярэй крамы

Пастанова ўладаў прывяла да канфлікту, бо жыхароў Жычына не задавальняе такая сітуацыя. На стыхійна арганізаванае сход на пляцоўцы каля закрытай крамы прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, і людзі не таілі сваёй незадаволенасці.

«Аўталаўка - гэта не крама, дзе можаш паглядзець і выбраць тавар. А так часам яна з'едзе, а ты ўспамінаеш, што цукру не набыла. І ўсё - не дагоніш», - скардзіцца мясцовая жыхарка. Іншая пенсіянерка не без гумару зазначае, як часам нязручна чакаць аўтакраму: «Ведаеце, холадна на вуліцы, я аднойчы замерзла - думала, хана мне будзе».

Яшчэ адна прэтэнзія тычылася таго, што ў аўталаўкі няма сталага графіка, і яна прыязджае ў розны час. «Бывае, а дванаццатай гадзіне з'явіцца, а бывае, у сем вечара. І якая бабулька з палачкай будзе яе чакаць, калі цёмна ўжо?» - задаецца пытаннем яшчэ адна жыхарка Жычына.

Кіраўнік мясцовага сельсавета Валерый Шупенік і прадстаўнікі раённых уладаў, якія выступілі на сходзе, спрабавалі супакоіць людзей і растлумачыць, што зачыняць краму назусім не плануецца: проста цяпер у ім няма прадаўца. Жыхарам вёскі прапанавалі самім знайсці кандыдатуру, і тады мясцовы райспажыўсаюз - уладальнік крамы - гатовы навучыць гэтага чалавека абранай спецыяльнасці.

Ні лазні, ні школы, ні клуба

Абяцанні чыноўнікаў не задаволілі жыхароў Жычына, і яны наважылі сабраць подпісы пад калектыўным зваротам вышэйшаму начальству. Дапамагчы ім у гэтым падахвоціўся Валерый Білібуха. З ягоных слоў, пад зваротам падпісалася практычна ўсё дарослае насельніцтва вёскі. «Людзі проста ставяць пытанне: няўжо мы не заслужылі ў дзяржавы нармальнага сацыяльнага абслугоўвання? Да прыкладу, у размешчанай непадалёк вёсцы Сабалі, дзе менш жыхароў, чым у нас, крама працуе штодня. Чым горшыя мы?» - распавядае пра настроі людзей Валерый Білібуха.

Дарэчы, у вёсцы Жычын сёлета паўсталі праблемы не толькі з крамай. Мясцовыя ўлады шукаюць пакупніка на будынак былой лазні. Памяшканне выстаўленае на аўкцыён, прычым ад новага ўладальніка не будуць патрабаваць абавязковага захаваць профіль гэтага сацыяльнага аб'екта. Школы, сельскага клуба і фельчарска-акушэрскага пункта ў Жычыне таксама няма.

Валерый Білібуха

Планы Менска ў адраджэнні сяла

Тым часам беларускія ўлады збіраюцца ажыццявіць новы праект пад назвай «Вёска будучыні». Пра такія планы на супольным пасяджэнні дзвюх палат парламента паведаміў віцэ-прэм'ер краіны Міхаіл Русы. «У кожнай вобласці вызначаныя аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацоўвацца пілотныя праекты. Думаю, што ў 2018-м годзе юрыдычна ўсё гэта ўзаконяць», - адзначыў намеснік кіраўніка ўрада, які курыруе аграрную галіну.

У якасці ўзору, да якога трэба імкнуцца, віцэ-прэм'ер назваў аграгарадок Верцялішкі ў Гарадзенскай вобласці і вёску Копысь у Аршанскім раёне, дзе нарадзіўся Лукашэнка. Паводле задумаў уладаў, для такіх «вёсак будучыні» ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва распрацуюць адзіную канцэпцыю. «Павінна быць зразумела, якія з'явяцца будынкі, дапусцім, плавальны басейн ці школа, як іх увязаць у адзін комплекс, што менавіта будаваць і пад якую колькасць людзей», - тлумачыў беларускім дэпутатам сутнасць задуманага Міхаіл Русы. На ягоную думку, пры рэалізацыі такіх праектаў плануецца не толькі захаваць працоўныя месцы ў вёсцы, але і ствараць новыя.

Чаму «памірае» вёска ў Беларусі?

Такія планы ўрада экспэрты, знаёмыя з рэальнай сітуацыяй у беларускай правінцыі, успрымаюць скептычна. Эканаміст Павел Сельвясюк мяркуе, што прычыны, праз якія вёскі ў літаральным сэнсе выміраюць, ляжаць на паверхні. «Працы няма, моладзь з'язджае, старыя паступова папаўняюць могілкі, а многія з тых, хто застаўся і знаходзіцца ў працаздольным узросце, дэградуюць і співаюцца», - пералічвае негатыўныя фактары Сельвясюк. Экспэрт дадае, што працэс скарачэння насельніцтва назіраецца не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў малых гарадах.

Са слоў эканаміста, у дэклараваных афіцыйнымі ўладамі праектах не відаць механізму, які б дазволіў пераламаць сітуацыю. «Фактычна, гаворка ідзе аб узбуйненні сельскіх населеных пунктаў, як у свой час гэта здарылася з аграгарадкамі, - удакладняе Павал Сельвясюк. - Але далёка не ва ўсіх выпадках аграгарадкі сталі квітнеючымі тэрыторыямі. Часам гэта - усяго толькі фасад, «Пацёмкінскія вёскі», на якія былі выдаткаваныя вялікія сродкі».

Галоўная ж, на думку экспэрта, прычына такога становішча спраў - адсутнасць пачуцця гаспадара, бо дэ-юрэ прыватная ўласнасць на зямлю ў Беларусі існуе, аднак дэ-факта свабоднага абарачэння зямлі ў краіне няма. І гэта стрымлівае тых, хто мог бы фундаваць сяло.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках