5 траўня 2024, Нядзеля, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Праз чаўнакоў немагчыма вярнуцца дадому на новым цягніку з Варшавы

38
Мянчанка: Праз чаўнакоў немагчыма вярнуцца дадому на новым цягніку з Варшавы

Жыхарка сталіцы распавяла, што праз чаўнакоў ёй давядзецца вяртацца з польскай сталіцы на перакладных.

«Я наважыла апрабаваць новы цягнік ад БЧ, той самы, за 18 еўра, якому так радаваліся пазбаўленыя злучэння з Варшавай менчукі. А тут і святы падаспелі», - распавяла «Онлайнер» Дар'я. Але ўсё аказалася больш складана. Калі да Варшавы яшчэ можна даехаць, то вярнуцца - толькі на перакладных. На думку Дар'і, усё праз адрэзак Тэрэспаль - Берасце.

Перш за ўсё нагадаем, што маршрут Менск - Варшава (і назад) з 10 снежня ажыццяўляецца сумесна БЧ і польскім АТ «ПКП Інтэрсіці». Пабудаваны ён такім чынам: цягнікі выходзяць з Варшавы і Менска, сустракаюцца ў Берасці, абменьваюцца пасажырамі і едуць назад.

- У працэсе планавання неяк змагла купіць квіткі да Варшавы. Праўда, з перасадкай у Берасці (на іншым цягніку), бо месца з Менска да Берасця ўжо разабраныя студэнтамі, ахвочымі захапіць з дому закаткі. З Берасця да Тэрэспаля таксама дабрацца можна, хоць выбар з 8 сядзячых месцаў і невялікі.

А вось з Варшавы 7 студзеня мне з камфортам не выбрацца. Я магу ехаць да Тэрэспаля ў новым цягніку 128Б (у Польшчы ён ідзе пад нумарам TLK128 Варшава - Тэрэспаль). І ад Берасця да Менска магу даехаць на ім жа, прычым выбар будзе аж з 225 месцаў! А вось перасекчы мяжу паміж Тэрэспалем і Берасцем не атрымаецца ніяк, бо на гэты адрэзак шляху усе квіткі былі разабраныя. І мяркуючы па запоўненасці цягніка пасля Берасця, зусім не менчукамі.

У выніку Дар'я купіла білет з Варшавы да Тэрэспаля, адтуль трэба будзе чакаць 3 гадзіны электрычку да Берасця. Ну і далей любы цягнік да Менска.

- Вось так нам аднавілі злучэнне паміж Менскам і Варшавай. Ездзіце на здароўе. Няўжо нельга было прадугледзець квоты на квіткі тым, хто мае намер даехаць з адной сталіцы ў іншую? А тыя, каму трэба ехаць на кароткія адлегласці, могуць карыстацца і іншымі цягнікамі.

Праблема, агучаная Дар'яй, даўно існуе для цягнікоў далёкага накіравання. Але ў гэтым выпадку «вінаватыя» хутчэй святочныя дні. 7 студзеня складана выбрацца не толькі з Варшавы, але і любога іншага горада. У БЧ запэўнілі, што ніякага трафіку паміж Берасцем і Тэрэспалем, што перашкаджае пасажырам цягніка Менск - Варшава, няма.

- За снежань у нас прададзена ўсяго 43 білеты да Тэрэспаля на цягнік №128/127 Берасце - Варшава - Берасце. А ўсяго - 1848. З іх больш за тысячу да Варшавы, - распавялі ў пасажырскай службе БЧ.

Па-першае, святы. Па нашай квоце (традыцыйна большасць квіткоў аддаецца той кампаніі, якой належыць цягнік) з Варшавы ўсе квіткі даўно выкупленыя. Таму ў беларускай сістэме квіткоў не засталося. Магчыма, яны ёсць у польскай сістэме, дзе квіткоў першапачаткова было больш.

Іншае пытанне, што палякі пакуль не дапрацавалі онлайн-сістэму для продажу міжнародных білетаў у нашым кірунку, таму на іх сайце бачныя толькі месцы да Тэрэспаля (унутранага злучэння). Квіткі могуць быць у польскіх касах.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках