2 траўня 2024, Чацвер, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія каталіцкія біскупы рыхтуюцца да візіту ў Ватыкан

2
Беларускія каталіцкія біскупы рыхтуюцца да візіту ў Ватыкан

Падчас паездкі будзе абмяркоўвацца візіт Папы Рымскага ў Беларусь.

У наступным годзе Віцебскі біскуп Алег Буткевіч разам з іншымі біскупамі сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам. На гэтай сустрэчы будзе абмяркоўвацца візіт апошняга ў Беларусь, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра гэта ён распавёў журналістам на традыцыйнай перадкаляднай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебскай катэдры. У ёй бралі ўдзел як незалежныя журналісты, так і прадстаўнікі дзяржаўнай прэсы.

Паводле біскупа Алега Буткевіча, візіт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў да Папы Рымскага будзе значнай падзеяй не толькі для Віцебскай дыяцэзіі, але і для ўсёй Беларусі. Апошні падобны візіт быў толькі ў 2009 годзе.

– Адным з важнейшых пунктаў гэтага візіту будзе сустрэча з Папам Рымскім. І, канешне ж, гэты візіт – свайго роду справаздача за той мінулы перыяд дзейнасці касцёла ў той ці іншай краіне. Гэта вельмі адказны момант, але адначасова гэта такі момант, які дае магчымасць дакрануцца да гісторыі, крыніцаў хрысціянства – сталіцы святога апоста Пятра, які стаў у свой час камянём, на якім пабудаваны Каталіцкі касцёл.

На сустрэчы Алег Буткевіч выказаўся і пра “замкнёнае кола” пры ўзгадненні з уладамі праекта касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Пакуль асаблівых зрухаў у гэтым кірунку няма, таму яны не могуць распачаць збор сродкаў. Але, як зазначыў біскуп, ён спадзяецца, што гэта ўсё ж часовыя цяжкасці. Таксама іерарх адзначыў важныя падзеі мінулага года ў Віцебскай дыяцэзіі, распавёў пра планы на наступны. Потым павіншаваў прысутных з надыходзячым святам і падзяліўся з імі аплаткам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках