2 траўня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Менску - 350 рублёў, у Гародні - 230»: Колькі каштуюць навагоднія ялінкі

11
«У Менску - 350 рублёў, у Гародні - 230»: Колькі каштуюць навагоднія ялінкі

У Беларусі з'яўляюцца спецыялізаваныя гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем елак.

Звычайна ялінка, якую большасць беларусаў купляе да Новага года, выглядае вельмі сціпла. Апошнім часам у продажы усё часцей з'яўляюцца пышныя, прыгожыя дрэвы незвычайных колераў у гаршках. Але і кошт на іх можа быць у паўтара раза вышэйшы за мінімальны заробак. Tut.by даведаўся, чаму яны так дорага каштуюць.

У адным з гандлёвых цэнтраў Менска з'явіліся хваёвыя дрэвы (не толькі елкі, але і хвоі) вельмі ўражальнымі коштамі: 57, 105 і 349 рублёў. Як высветлілася, у сталіцу іх прывезлі з Гарадзенскай вобласці.

У фермерскай гаспадарцы «Зялёны гарызонт» распавядаюць, што асабліва папулярныя такія дарагія навагоднія дрэвы сталі прыкладна пяць гадоў таму. Тады іх, праўда, прывозілі з-за мяжы. Але калі беларускія бізнэсоўцы зразумелі, што ў суайчыннікаў ёсць на іх попыт, сталі вырошчваць самі.

- Раней, у нашым дзяцінстве, была елка ды елка: ніхто пра гэта не задумваўся. Але пакупнікі з кожным годам становяцца ўсё больш капрызнымі. Попыт нараджае прапанову, таму елі прышчапляюцца, з'яўляюцца новыя гатункі, - кажуць у «Зялёным гарызонце».

Елка на фота вышэй называецца «Хупсі» (Hoopsii). Яна прадаецца ўжо вялікая: 180-200 сантыметраў. Гэта значыць, што ёй не менш за дзесяць гадоў. Яе дарагоўля акурат і тлумачыцца тым, што яна павольна расце. Даражэйшая за іншых яна як мінімум яшчэ з той прычыны: колер.

- Гэты колер выводзіўся адмыслова. І, каб яго дамагчыся, елка неаднаразова прышчаплялася.

Калі казаць пра непрышчэпленыя расліны, то растуць яны хутчэй: на 15-20 сантыметраў за год, а нават 30. Але гэта пры ўмове, што дрэва правільна вырошчваюць, даглядаюць, паліваюць і падкормліваюць. Хвоя расце трохі хутчэй.

Супрацоўнікі фермерскай гаспадаркі кажуць, што нярэдка елі ў іх закупляюць касцёлы - каб упрыгожыць храм да Калядаў. У Гародню прыязджаюць і многія менчукі: адна і тая ж елка там будзе каштаваць 230 рублёў замест 350, за якія яе прадаюць у сталіцы.

- Яны ўбачаць у краме і не залянуюцца прыехаць да нас за 300 кіламетраў, каб купіць елку нашымі коштамі.

Асноўны асартымент, кажуць у Гародні, ужо сышоў у крамы. Але важна разумець, што гэта не зрэзаныя елі, а дрэвы, якія вырошчвалі ў адкрытым грунце або ў вазонах. У ідэале дома такая елка павінна прастаяць усяго некалькі дзён: пасля яе трэба зноў высадзіць у адкрыты грунт.

- Для такой расліны, як і для зрэзанай, максімальна камфортныя ўмовы - прахалода. Тэмпература павінна быць максімальна набліжанай да прыроднай. Калі такой магчымасці няма, дрэва варта багата паліваць, - раяць спецыялісты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках