2 траўня 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіславу Шушкевічу - 83 гады

31
Станіславу Шушкевічу - 83 гады
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі адзначае дзень нараджэння.

15 снежня Станіславу Шушкевічу, першаму кіраўніку незалежнай Рэспублікі Беларусь, споўнілася 83 гады.

Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1973), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1985), чалец-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1991).

Станіслаў Шушкевіч падпісаў у 1991 годзе як кіраўнік Рэспублікі Беларусь Белавежскія пагадненні.

Лаўрэат шматлікіх міжнародных прэмій. Напрыклад, у 1997 годзе - Міжнароднай польскай прэміі імя Яна Новака-Езераньскага; у 2010 годзе літоўскі ўрад прысвоіў званне «Камандора ордэна Вітаўта Вялікага» за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991 годзе. Фонд памяці ахвяр камунізму (ЗША) у 1991 годзе ўручыў Станіславу Шушкевічу медаль Свабоды Трумана-Рэйгана.

Сайт Charter97.org віншуе Станіслава Станіслававіча з днём нараджэння, зычыць моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках