2 траўня 2024, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі выдала падручнік са зблытанымі гербамі Гомеля і Гародні

1
Мінадукацыі выдала падручнік са зблытанымі гербамі Гомеля і Гародні

Падручнік для чацвёртага класа быў надрукаваны яшчэ ў 2014 годзе.

У рэдакцыю newgrodno.by даслала фота чытачка Алена, якая была вельмі здзіўленая заданнем па матэматыцы.

«Гартаючы падручнік па матэматыцы 4 класа, звярнула ўвагу на гербы Гомеля і Гародні: яны былі пераблытаныя паміж сабой», - шакаваная Алена. У чытачкі паўстала пытанне: як Міністэрства адукацыі Беларусі дапусціла да друку падручнік, пераблытаўшы гербы двух з шасці абласных цэнтраў краіны?

Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (частка 1) надрукаваны ў 2014 годзе Нацыянальным інстытутам адукацыі агульным накладам 49000 асобнікаў. І быў дапушчаны да друку Міністэрствам адукацыі Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках