2 траўня 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Шульца пагадзілася пачаць перамовы аб вялікай кааліцыі з блокам Мэркель

Партыя Шульца пагадзілася пачаць перамовы аб вялікай кааліцыі з блокам Мэркель

У Нямеччыне адкрыўся шлях да выхаду з палітычнага тупіка.

Нямецкія сацыял-дэмакраты (СДПГ) пагадзіліся адкрыць перамовы аб фармаванні ўрада з блокам канцлеркі Ангелы Мэркель, адкрыўшы шлях да выхаду з палітычнага тупіка, паведамляе eurointegration.com.ua.

Такую пастанову вярхушка СДПГ прыняла на пасяджэнні ў Бэрліне ў пятніцу. Такім чынам амаль праз тры месяцы пасля выбараў у Бундэстаг могуць пачацца новыя перамовы аб фармаванні кааліцыі.

Папярэднія перамовы з удзелам блока Мэркель, «зялёных» і «свабодных дэмакратаў» праваліліся пасля таго, як з іх выйшла «Свабодная дэмакратычная партыя».

Лідар СДПГ Марцін Шульц заявіў, што згода СДПГ на перамовы яшчэ не азначае фармавання новага ўрада. Ён падкрэсліў, што Нямеччыне патрэбна «новая ўрадавая культура, якая не можа быць працягам «вялікай кааліцыі», якую ведалі раней», цытуе палітыка Spiegel Online.

«Мы будзем адкрыта і канструктыўна ўступаць у перамовы. Мы хочам пагаварыць пра палітыку, якая палепшыць жыццё людзей. Гаворка ідзе аб умацаванні згуртаванасці - у Нямеччыне і ў Еўропе», - падкрэсліла лідарка фракцыі СДПГ Андрэа Налес.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках