2 траўня 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зробленая ў калоніі хакейная форма каштуе $220

17
Зробленая ў калоніі хакейная форма каштуе $220
ФОТА: MVD.GOV.BY, АЛЬБЕРТ ЕРМАКОЎ

СДЮШАР па хакеі з шайбай «Дынама» пратэставаў новую хакейную форму вытворчасці жаночай калоніі.

Трэнер Адрэй Рашчынскі распавёў Еўрарадыё аб новай форме: «Нам на тэставанне паступіла 50 камплектаў. Ніякіх нараканняў няма. Для груп пачатковай падрыхтоўкі, для маленькіх дзяцей гэта вельмі добры варыянт. Але тут важна разумець, што яна толькі для не жорсткага хакея, дзе няма сілавых прыёмаў. Форма разлічаная выключна на ўзроставую групу ад 6 да 12 гадоў».

А вось для «пастаяннага і прафесійнага» хакея гэтая форма не падыходзіць: «Там зусім іншыя патрабаванні да формы. Больш жорсткі хакей, сілавыя прыёмы, моцныя кідкі. Але зразумела, што немагчыма адразу ўзяць і пашыць форму для прафесійнага вялікага хакея», - тлумачыць трэнер «Дынама» Андрэй Рашчынскі.

Поўны камплект формы каштуе білзу 440 рублёў. Набор з замежных аналагаў каштуе ад 600 да 1000 рублёў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках