11 траўня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адрозніваецца «мінімалка» ў Беларусі ад суседніх краін

8
Як адрозніваецца «мінімалка» ў Беларусі ад суседніх краін

«Мінімалка» беларусаў амаль у пяць разоў меншая, чым у Польшчы.

З наступнага года ва ўсіх краінах - суседках Беларусі павышаецца мінімальны заробак. Tut.by наважыў высветліць, як мінімальны заробак беларусаў будзе выглядаць на фоне іншых краін.

Апошні раз мінімальны заробак у Беларусі павышалі ў пачатку гэтага года. З 1 студзеня 2017 гэты паказчык вырас на 25,58 рубля - сёння «мінімалка» складае 265 рублёў.

У Расеі з 1 студзеня 2018 года мінімальная сума аплаты працы (МСАП) павялічыцца на 21,7 працэнта і складзе 9489 рублёў (328 беларускіх рублёў). Гэта 85% ад велічыні пражытачнага мінімуму працаздольнага насельніцтва за II квартал 2017 года. З 2019 года МСАП будзе роўны велічыні пражытачнага мінімуму паводле стану на другі квартал папярэдняга года.

У Беларусі ж мінімальны заробак вышэйшы, чым бюджэт пражытачнага мінімуму. Паводле апошніх звестак Мінпрацы, БПМ для працаздольнага насельніцтва складае 217,74 рубля.

З 1 студзеня 2018 года мінімальны заробак ва Украіне падвысяць да 3723 грыўняў (275 беларускіх рублёў). Цяпер ён складае 3200 грыўняў (237 рублёў). У студзені 2017 года мінімальны заробак ва Украіне паднялі адразу ўдвая - з 1600 (118 беларускіх рублёў) да 3200 грыўняў (236 рублёў).

У Латвіі з 1 студзеня 2018 года сума мінімальнага заробку вырасце з 380 еўраў да 430 еўраў (1030 рублёў). Пра гэта паведаміла міністр фінансаў Дана Рэйзніецэ-Азола. Яна падкрэсліла, што «мінімалку» наважана падняць разава і ўтрымліваць на гэтым узроўні наступныя тры гады. Да гэтага Мінфін разглядаў варыянт паступовага павелічэння мінімальнага заробку.

У Літве з 1 студзеня «мінімалка» павялічыцца на 20 еўраў - да 400 еўраў (959 рублёў).

Мінімальны заробак у Польшчы з 1 студзеня 2018 года складзе 2100 злотых (1192 рубля). Гэта на 100 злотых больш у параўнанні з 2017 годам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках