4 траўня 2024, Субота, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Макрон маюць намер рэфармаваць еўразону

Мэркель і Макрон маюць намер рэфармаваць еўразону

Першыя пастановы чакаюцца ўжо ў чэрвені 2018 года.

Нямеччына і Францыя маюць намер у 2018 годзе істотна рушыць наперад на шляху рэфармавання еўразоны. Пра гэта паведаміла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, выступаючы на сумеснай прэс-канферэнцыі з французскім прэзідэнтам Эмануэлем Макронам пасля саміту Еўразвязу ў Брусэлі ў пятніцу, 15 снежня. Са слоў Мэркель, яны з Макронам дамовіліся да сакавіка «зверыць свае пазіцыі» ў пытанні рэфармавання валютнага звязу, паведамляе DW.

Краіны еўразоны «адзіныя ў меркаванні аб неабходнасці рэформаў», цытуе кіраўніцу нямецкага ўрада інфармагенцтва AFP. На думку Мэркель, прыйшоў прыдатны час для структурных змяненняў і далейшага развіцця адзінай валютнай прасторы. Канцлерка выступіла за больш цеснае супрацоўніцтва краін еўразоны, адзначыўшы, што, раз ёсць воля да правядзення рэформаў, то рознагалоссі могуць быць пераадоленыя.

Першыя пастановы ў чэрвені 2018 года

Макрон у сваю чаргу абвясціў, што у 2018 годзе плануецца скласці план-графік рэформаў, паведамляе Reuters. Са слоў прэзідэнта Францыі, да сакавіка павінна быць ясна, якімі могуць стаць першыя крокі, а ў чэрвені можна будзе пачаць абмеркаванне доўгатэрміновых рэформаў. Пры гэтым Макрон выказаў надзею на тое, што да сакавіка ў Нямеччыне будзе сфармаваны новы ўрад.

Туск таксама за рэформу еўразоны

Кіраўнік Еўрарады Дональд Туск таксама выказаўся за рэформы еўразоны, адзначыўшы, што новыя крокі ў гэтым кірунку могуць быць зробленыя ў сакавіку. У найбліжэйшыя шэсць месяцаў міністры фінансаў сканцэнтруюцца на пытаннях, па якіх дасягнутая найбольшая згода, пасля чаго лідары краін еўразоны ў сакавіку абмяркуюць прапановы, а ў чэрвені ўжо могуць быць прыняты першыя пастановы, чакае Туск. Пры гэтым ён адзначыў, што на такія сур'ёзныя крокі, як стварэнне адзінага бюджэту або заснаванне пасады міністра фінансаў ЕЗ, спатрэбіцца больш часу.

Раней Макрон і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер унеслі шэраг прапаноў па рэфармаванні еўразоны. Гаворка ідзе, між іншым, аб пераўтварэнні Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму (ESM) у Еўрапейскі валютны фонд, а таксама аб стварэнні паўнавартаснага еўрапейскага банкаўскага саюза з механізмам абароны ўкладаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках