6 траўня 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты распавялі, як высыпацца ў зімовы перыядод

4
Экспэрты распавялі, як высыпацца ў зімовы перыядод

Узімку медыкі рэкамендуюць спаць на 1-2 гадзіны даўжэй, чым зазвычай.

Для большасці людзей ранняе абуджэнне, калі за акном яшчэ цёмна, ды і холадна, гэта самае сапраўднае пакаранне. Нават выкананне правіла «7-8 гадзін для паўнавартаснага сну» не працуе ўзімку, і людзі прачынаюцца ў напружанні, адчуваючы жудасную дрымотнасць, піша newsyou.info.

Каб хутка і рана прачынацца, а таксама пачувацца бадзёрым, трэба навучыцца правільна спаць. А як гэта зрабіць, распавялі экспэрты:

- Вячэраць не пазней за 19.00. Арганізму трэба даць час для адпачынку, а перапрацоўваючы ўсю ноч вячэру, якая адбылася аб 11-й вечара, ён наўрад адпачне.

- Спрыяльная тэмпература паветра ў спачывальні. Паветра мае быць чыстым і свежым, трохі прахалодным, так вы хутчэй засняце і лепш выспіцеся.

- Спаць не менш як 9 гадзін, а яшчэ лепш - 10. Узімку медыкі не проста дазваляюць, а рэкамендуюць спаць на 1-2 гадзіны даўжэй, чым зазвычай.

- Хутка ўстаць з ложка і зрабіць гімнастыку. Гэта дазволіць вам імгненна прачнуцца і ўзбадзёрыцца.

- Кантрасны душ. Людзі, якія рэгулярна прымаюць кантрасны душ, адзначаюць, што нашмат хутчэй ачуньваюць зімовай раніцай, чым калі б адкрывалі толькі кран гарачай вады.

- Смачны сняданак - не заўсёды карысны. Зранку, асабліва ўзімку, вам трэба не толькі прачнуцца і перамагчы дрымотнасць, але і атрымаць дозу прыемных эмоцый. У гэтым дапаможа кубак натуральнай духмянай кавы і кавалачак торта або шакаладу.

- Чыстая пасцельная бялізна. Спаць на свежай бялізне значна прыемней, ды і экспэрты сцвярджаюць, што ў такіх варунках чалавек лепш высыпаецца.

- Кожны з гэтых чыннікаў важны; зрабіўшы іх сваёй звычкай, вы зможаце добра высыпацца і быць бадзёрымі нават у самы марозлівы зімовы дзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках