2 траўня 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай аднавілі старадаўні млын з ракой у склепе

1
Пад Лідай аднавілі старадаўні млын з ракой у склепе
ФОТА: BELARUS.BY

Там цяпер музей, дзе экспанаты можна памацаць рукамі.

У вёсцы Дворышча Лідскага раёна ёсць стары будынак XIX стагоддзя. Яшчэ пару гадоў таму ён ніяк не выкарыстоўваўся, але ў 2015 годзе яго выкупіла на аўкцыёне мясцовая турфірма. Цяпер турысты могуць паглядзець на адноўленую млын. Унікальны ён не толькі сваім узростам, але і тым, што ў склепе працякае рэчка, піша kp.by.

- Раней вада ракі Жыжма круціла колы ля вадзянога млына, - распавядае Генадзь Конан, дырэктар турфірмы - уладальніка будынка. - Цяпер мы аднавілі млын, але цалкам рэстаўрацыя яшчэ не скончылася. На тое, як круціцца кола, можна будзе паглядзець у 2018 годзе. У падлозе першага паверха ёсць шкляны фрагмент падлогі паўтара на паўтара метра. Шкло вельмі тоўстае. Можна, не баючыся, пашпацыраваць і нават паскакаць.

У старадаўнім будынку цяпер музей. Адная зала, напрыклад, прысвечаная Сярэднявеччу. Ёсць экспазіцыя, якая расказвае пра прылады катаванняў розных часоў.

- У нас не класічны музей, дзе ўсё за шклом, а інтэрактыўны. Рукамі чапаць ўсё можна і нават трэба, - кажа Генадзь Конан.

Ужо ў канцы гэтага года каля млына абяцаюць актыўнасці. У Лідскім раёне пройдзе навагодні квэст для дзяцей. Адзін з пунктаў у ім акурат млын, дзе ўдзельнікі пазнаёмяцца з незвычайнымі насельнікамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках