5 траўня 2024, Нядзеля, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Шыталь: У многіх раёнах па 40% галасоў набіраў Зянон Пазняк

24
Кастусь Шыталь: У многіх раёнах па 40% галасоў набіраў Зянон Пазняк
Кастусь Шыталь

У Беларусі ёсць устойлівыя традыцыі антысавецкага мыслення.

«Саветы многіх пасадзілі, павысылалі ў Заходняй Беларусі, але не змаглі зрабіць нашых дзядоў прыхільнікамі савецкага ладу», - піша грамадскі актывіст з Віцебскай вобласці Канстанцін Шыталь.

«Старэйшыя (а я меў магчымасць шмат гаварыць з імі, калі яшчэ было шмат людзей 1920-х гадоў нараджэння) савецкую рэчаіснасць успрымалі негатыўна, і маладзейшыя, хто разумнейшы, гэты погляд падзялялі.

Таму ў 1994-м у многіх раёнах Заходняй Беларусі па 25-40% галасоў набіраў Зянон Пазняк. І гэта, я перакананы, не праз нацыянальную свядомасць нашых людзей (яна не была занадта высокай), а менавіта праз антысавецкасць. Галасавалі людзі, якія памяталі яшчэ не савецкую рэчаіснасць, і іх дзеці, у каго была галава на плячах.

Мяне зусім не чапаюць артыкулы пра жыццё ў БССР у міжваенны перыяд. Хоць гэта частка гісторыі Беларусі. Аднак мае прадзеды, дзякуй Богу, там не жылі, і Глыбокае, дзякуй Богу, да 1939 года ў БССР не ўваходзіла. Успрымаю паведамленні аб 20-х - 30-х гадах у Менску як нейкую чужую гісторыю.

А, зрэшты, тая гісторыя і тая дзяржава, БССР, чужой нам і была. Хоць і называлася «беларускай». Беларусы, хто не думаў так, як думала камуністычная партыя, там і слова сказаць не маглі, і іх саджалі ў турмы, расстрэльвалі ў Курапатах».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках