5 траўня 2024, Нядзеля, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду папрасіў «Барселону» аб чэмпіёнскім калідоры

Крышціяну Раналду папрасіў «Барселону» аб чэмпіёнскім калідоры
Крышціяну Раналду

Форвард прапанаваў «Барселоне» павіншаваць «Рэал» з перамогай у клубным чэмпіянаце свету.

Крышціяну Раналду прапанаваў «Барселоне» зладзіць чэмпіёнскі калідор перад стартам матчу паміж камандамі. Гэтая працэдура прадугледжвае, што гульцы клуба, які стаў чэмпіёнам, праходзяць праз калідор, які складаецца з гульцоў каманды спаборніка, пад апладысменты. Як правіла, у Гішпаніі праз такі калідор праходзіць каманда, якая турам раней стала чэмпіёнам краіны.

«Было б выдатна, калі б «Барселона» зладзіла нам такі калідор. Я б гэтага хацеў. Спадзяюся, што мы выйграем у «Барселоны» і абвострым барацьбу за чэмпіёнства ў Ла Лізе. Цяпер мы яшчэ больш упэўненыя ў сваіх сілах і маем намер прагрэсаваць і далей», - сказаў Раналду ў інтэрв'ю Mundo Deportivo (пераклад - rbc.ru).

Напярэдадні «Рэал» стаў пераможцам клубнага чэмпіянату свету. Фінальны матч паміж «Рэалам» і «Грэміа» завяршыўся на карысць гішпанскага клуба з лікам 1:0. Аўтарам адзінага мяча стаў Раналду. На 53-й хвіліне ён прабіў са штрафнога ў абвод сценкі, і мяч рыкашэтам ад абаронцы «Грэміа» Эдылсана ўляцеў у браму бразільскага клуба. Праз некалькі хвілін Раналду забіў яшчэ адзін гол, але арбітр яго скасаваў праз афсайд.

Цяпер на рахунку партугальскага нападніка сем забітых мячоў на клубных чэмпіянатах свету. Ён з'яўляецца найлепшым бамбардзірам турніру, апярэджваючы форвардаў «Барселоны» Ліянэля Месі і Луіса Суарэса, а таксама вінгера мексіканскага «Мантэрэя» Сесара Дэльгада, у якіх па пяць мячоў.

«Рэал» здабыў трэці тытул у сезоне. Раней мадрыдскі клуб выйграў Суперкубак УЕФА і Суперкубак Гішпаніі. 8 жніўня ў матчы за Суперкубак, які прайшоў у сталіцы Македоніі Скоп'е «Рэал» з лікам 2:1 падолеў «Манчэстар Юнайтэд». 13 і 16 жніўня каманда Зінедзіна Зідана двойчы падолела «Барселону» ў матчах за Суперкубак Гішпаніі - 3:1 і 2:0.

Матч паміж «Рэалам» і «Барселонай» адбудзецца ў рамках 17-га тура чэмпіянату Гішпаніі і пройдзе на «Санцьяга Бернабеу». Гульня пачнецца а 15-00 паводле маскоўскага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках