5 траўня 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель страчвае пазіцыі

7
Рубель страчвае пазіцыі
ФОТА: TUT.BY

Ці чакаецца ў Беларусі дэфіцыт валюты ў абменніках?

Рублёвыя дэпазіты скарачаюць і прадпрыемствы, і насельніцтва Беларусі, а вось валютныя стабільна нарошчваюць толькі кампаніі, піша belmarket.by.

Бізнэс аддае перавагу валюце

У кастрычніку агульны аб'ём рублёвых дэпазітаў гаспадарчых суб'ектаў зменшыўся на 5,1% і на 1 лістапада склаў 4319 млн рублёў. З пачатку года ён павялічыўся на 4,2%. Дэпазіты дзяржаўных прадпрыемстваў знізіліся на 3,5%, да 1372,5 млн рублёў, прыватных - на 5,9%, да 2946,5 млн рублёў. На долю прыватнікаў прыпадае 68,2% усіх рублёвых укладаў. За месяц яна знізілася на 0,6 п. п.

Затое агульны аб'ём укладаў прадпрыемстваў у замежнай валюце ў кастрычніку павялічыўся на 4,4%, да 6848,8 млн рублёў на 1 лістапада. З пачатку года ён дадаў 16,4%. За кастрычнік аб'ём укладаў дзяржаўных кампаній у замежнай валюце павялічыўся на 5,2%, да 1411,8 млн руб., прыватных - на 4,4%, да 5437 млн руб.

Прыватнікі па-ранейшаму выбіраюць інвалютныя дэпазіты: аб'ём такіх укладаў у 1,9 разы большы, чым рублёвых. Укладанні дзяржпрадпрыемстваў у замежнай валюце перавышаюць аналагічныя дэпазіты ў рублях толькі на 2,9%.

Уклады прыватнага сектара складаюць 79,4% ад усяго аб'ёму дэпазітаў гаспадарчых суб'ектаў у замежнай валюце. Доля прыватнікаў паменшылася на 0,1 п. п. у параўнанні з аналагічным паказчыкам на 1 кастрычніка.

У рэгіянальнай структуры ўкладчыкаў па-ранейшаму лідзіруюць сталічныя кампаніі. Яны сфармавалі 70,7% ад усяго аб'ёму дэпазітаў. За кастрычнік іх доля не змянілася.

Менш за ўсё назапашванняў у прадпрыемстваў Магілёўшчыны - 337,1 млн рублёў. На іх прыпадае 2,7% ад агульнага аб'ёму дэпазітаў. У кастрычніку дэпазіты нарасцілі юрыдычныя асобы Берасцейскай (на 7,1%), Віцебскай (на 9,7%) і Менскай (на 3,9%) абласцей; зменшылі - Гомельскай (на 16,8%), Магілёўскай (на 1,3%) і Гарадзенскай (на 1,1%) абласцей і Менска (на 0,4%). Лідарамі ў росце аб'ёму дэпазітаў юрыдычных асоб з'яўляюцца Віцебшчына і Берасцейшчына, па зніжэнні - Гомельшчына.

У прыярытэце кароткія ўклады

Часцей за ўсё гаспадарчыя суб'екты выбіраюць кароткатэрміновыя дэпазіты як у нацыянальнай, так і ў замежнай валюце. За кастрычнік кароткатэрміновыя ўклады ў рублях сфармавалі 98,2% ад агульнага аб'ёму назапашванняў арганізацый, а аналагічныя кароткатэрміновыя ўклады ў замежнай валюце - 70,7%.

Больш за ўсё новых дамоваў аформлена на тэрмін да месяца (61%; сярэдняя стаўка па ім - 4,9% гадавых) і на адзін - тры месяцы (24%; 5,8% гадавых). Найменшай папулярнасцю карыстаюцца ўклады да запатрабавання пад 3% гадавых і на два - тры гады пад 2,8%: на іх прыпадае адпаведна 0,1 і 0,3% у структуры назапашванняў. Дамовы на тэрмін, які перавышае тры гады, прадпрыемствы не афармлялі зусім.

Суб'екты гаспадарання таксама аддаюць перавагу размяшчаць валюту ў дэпазіты тэрмінам да аднаго месяца. Іх доля складае 35,6%, а сярэдняя стаўка па іх - 1,3% гадавых. Юрасобам цікавыя і дэпазіты тэрмінам 6-12 месяцаў пад 1,7% гадавых. На іх прыпадае 19,2% у структуры назапашванняў. Што тычыцца новых інвалютных укладаў да запатрабавання, то ў кастрычніку такія не зафіксаваныя.

Найбольш выгадныя працэнтныя стаўкі прапануюцца ў дэпазітах у нацыянальнай валюце на тэрмін звыш трох гадоў (7,5% гадавых) і тры - шэсць месяцаў (7%), а таксама ў замежнай валюце на адзін - тры гады (2,2%).

Насельніцтва сыходзіць ад рубля

У кастрычніку рублёвыя дэпазіты грамадзян зменшыліся на 3,1%, да 5100,7 млн рублёў, тым не менш з пачатку года іх аб'ём павялічыўся на 12,8%. Уклады ў замежнай валюце змяніліся нязначна: яны скараціліся толькі на 0,2%, да 14 515,4 млн руб. Гэта на 0,3% менш, чым у пачатку года.

Беларусы захоўваюць у замежных грашзнаках у 2,9 разы больш сродкаў, чым у нацыянальнай валюце. Агульны аб'ём інвалютных укладаў насельніцтва ў 2,1 разы перавышае аб'ём аналагічных дэпазітаў прадпрыемстваў.

У рэгіянальнай структуры ўкладчыкаў-грамадзян лідзіруюць менчукі. На іх прыпадае найбольшая доля укладаў (48,3%, або 9473,7 млн руб.), найменшая - на жыхароў Магілёўшчыны (6,9%, або 1356,8 млн руб.). У кастрычніку дэпазіты зменшыліся ва ўсіх рэгіёнах: у Гарадзенскай вобласці - на 1,5%, Магілёўскай і Менскай - на 1,4, Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях - на 1,1, Менску - на 0,6% (табл. 6 ).

Насельніцтва таксама аддае перавагу размяшчаць сродкі ў кароткатэрміновыя ўклады: на іх долю прыпадае 70,2% рублёвых і 56,2% інвалютных. У кастрычніку найбольшая ўдзельная вага сярод новых дагавораў у нацыянальнай валюце мелі дамовы на адзін - тры месяцы (19,1%, сярэдняя стаўка па ім - 4,9% гадавых) і на адзін - два гады (17,3%; 10,1 % гадавых). Найменшай папулярнасцю карысталіся ўклады тэрмінам звыш трох гадоў па стаўцы 5,7% гадавых. На іх долю прыйшлося 0,1% дамоў.

Па аб'ёму сродкаў у замежнай валюце лідзіруюць уклады на адзін - два гады (25,3%) пад 1,7% гадавых і на тры - шэсць месяцаў (15%) пад 0,7% гадавых. Найменшая доля прыпадае на дэпазіты тэрмінам да аднаго месяца (2,8%, сярэдняя стаўка - 0,6% гадавых). Самыя высокія стаўкі ўстаноўлены па ўкладах у нацыянальнай валюце на адзін - два гады (10,1% гадавых) і на год (9,1%), а таксама па дэпазітах у замежнай валюце на два - тры гады (2,1%).

Паслабленне беларускага рубля прывяло да памяншэння аб'ёму ўкладаў насельніцтва і прадпрыемстваў у нацыянальнай валюце, пры гэтым грамадзяне скарацілі свае дэпазіты і ў замежных грашовых адзінках. Кампаніі ж пераразмеркавалі актывы на валютных рахунках. Нягледзячы на прывабныя стаўкі па доўгатэрміновых дэпазітах, кароткатэрміновыя дамовы па-ранейшаму маюць найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай структуры прыцягнутых сродкаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках