5 траўня 2024, Нядзеля, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову брытанцаў хочуць заставацца ў ЕЗ

Больш за палову брытанцаў хочуць заставацца ў ЕЗ

Зафіксаваная самая вялікая перавага праціўнікаў «Брэксіта» над прыхільнікамі з моманту рэферэндуму.

Больш за палову брытанцаў хацелі б, каб Вялікабрытанія засталася ў складзе Еўразвязу. Пра гэта сведчаць звесткі апытання сацыялагічнай службы BMG Research па замове анлайн-выдання The Independent, апублікаваныя ў ноч на нядзелю, 17 снежня (пераклад - dw.com).

Падчас даследавання рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на тое ж пытанне, што было ў бюлетэнях на рэферэндуме ў чэрвені 2016: «Ці павінна Вялікабрытанія застацца чальцом ЕЗ або пакінуць ЕЗ?». За тое, каб захаваць сяброўства ў Еўразвязе, выказаўся 51 працэнт апытаных брытанцаў. «Брэксіт» падтрымаў 41 працэнт. Адзін працэнт рэспандэнтаў адмовіўся адказаць на пытанне, яшчэ сем адсоткаў адказалі «не ведаю». Як адзначае The Independent, зафіксаваная перавага праціўнікаў выхаду з ЕЗ над яго прыхільнікамі на ўзроўні дзесяці пунктаў - самае буйная з моманту правядзення плебісцыту.

У той жа час гэтая перавага звязаная ў першую чаргу з тым, што гэтым разам за захаванне месца Вялікабрытаніі ў ЕЗ выказаліся тыя, хто ў свой час не ўзяў удзел у рэферэндуме, удакладнілі ў BMG Research. «Пры гэтым прыкладна дзевяць з дзесяці якія галасавалі тады «за» ці «супраць» «Брэксіта» не змянілі сваёй думкі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе сацыялагічнай службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках