5 траўня 2024, Нядзеля, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца беларускай мовы заняла трэцяе месца на конкурсе «Місіс Свету 2017»

4
Настаўніца беларускай мовы заняла трэцяе месца на конкурсе «Місіс Свету 2017»

Дар'я Рэут абышла тры дзясяткі канкурэнтак з розных краін.

У Ёханэсбургу - самым буйным горадзе ПАР - скончыўся конкурс «Місіс Свету 2017», у якім удзельнічалі 35 найпрыгажэйшых прадстаўніц розных краін, паведамляе tut.by.

У адрозненне ад большасці конкурсаў прыгажосці, «Місіс Свету» збірае не юных незамужніх дзяўчат мадэльных параметраў, а жонак і матуль, якія зрабілі кар'еру і могуць прапанаваць свету ўласны сацыяльны праект.

Нашу краіну рэпрэзентавала Дар'я Рэут, суўладальніца брэнда My Muse Vintage, рэдактарка часопіса Famous і мама чатырохгадовага сына Марка.

Дар'я Рэут - другая віцэ-місіс на «Місіс Свету 2017»

Паводле спецыяльнасці Дар'я настаўніца расейскай і беларускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатральным мастацтвам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. Сёлета на фестывалі Taste of Minsk Дар'я рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльную сераду сем'яў уцекачоў з Афганістана і Украіны супольна з офісам UNHCR.

На фінале «Місіс Свету» Даша прайшла ўсе паўфіналы: спачатку ўвайшла ў склад 12 найлепшых, потым - у шасцёрку і фінальную тройку.

На пастанову журы Беларусь атрымала трэцяе месца, а Дар'я Рэут стала другой віцэ-місіс. Першай віцэ-місіс назвалі прадстаўніцу Коста-Рыкі, а карона пераможцы паехала ў Ганконг.

- Думаю, удзельніца такога конкурсу павінна рэалізавацца не толькі як добрая жонка, мама, але і як асоба, - адзначыла Дар'я падчас конкурсу. - Абяцаю, калі я перамагу, я буду адкрытая да ўсіх людзей свету.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках