5 траўня 2024, Нядзеля, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэуш Маравецкі: Гдыня, Гданьск, Труймяста сімвалізуюць калідор да свабоды

1
Матэуш Маравецкі: Гдыня, Гданьск, Труймяста сімвалізуюць калідор да свабоды
МАТЭУШ МАРАВЕЦКІ

У Польшчы адзначаюць 47-ю гадавіну працоўных пратэстаў супраць камуністаў у Гдыні.

Уранку 17 снежня ў польскай Гдыні пачаліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 47-й гадавіны крывавага падаўлення камуністычнай уладай рабочых пратэстаў, паведамляе radiopolsha.pl.

17 снежня 1970 г, у т. зв. «чорны чацвер» у Гдыні атрады міліцыі і войска адкрылі агонь па ўдзельніках страйку, якіх налічвалася блізу 5 тысяч чалавек. 18 чалавек загінулі. Масавыя страйкі пачаліся трыма днямі раней: на вуліцы Гданьска, Гдыні, Эльблонга, Шчэціна і Слупска выйшлі тысячы работнікаў пратэставаць супраць значнага падвышэння коштаў харчовых тавараў. 22 снежня ў Шчэціне была падпісаная дамова паміж работнікамі і ўладай, аднак, вялікая частка дамоўленасцей не была выкананая. Падвышэнне коштаў было скасаванае ў студзені і лютым 1971 года. Падзеі «Снежня'70» скончылі эпоху Уладзіслава Гамулкі.

Прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі, які бярэ ўдзел у памятных мерапрыемствах у Гдыні, перад помнікам ахвярам «Снежня'70» сказаў: «Гдыня, Гданьск, Труймяста сімвалічна сімвалізуюць калідор да свабоды, калідор, які вёў нас да свабоды праз складаныя гады - 70-ы і 81-ы, пазней была наша супольная барацьба ў 80-я гады».

Кіраўнік польскага ўраду падзякаваў прысутным за падтрыманне суднаверфявых традыцый: «Я веру ў тое, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў мы пройдзем шлях да адраджэння суднаверфі, яна будзе зусім іншай, чым калісьці, але гэта будзе росквіт польскага прамысловага караблебудавання. Гдыня - гэта адзін з самых прыгожых сімвалаў гэтага. Вернецца час у новай Польшчы, калі мы зможам адкідаць вялікія поспехі суднабудавання на Балтыйскім узбярэжжы».

14 снежня 1970 года на вуліцы Гданьска, Гдыні, Эльблонга, Шчэціна і Слупска выйшлі тысячы работнікаў у пратэсце супраць значнага падвышэння коштаў харчовых тавараў. Міліцыя і войска задушылі маніфестацыю, выкарыстаўшы супраць пратэстоўцаў агнястрэльную зброю. Паводле афіцыйных звестак, загінулі блізу 44 чалавек, але дакладная колькасць смяротных ахвяраў дагэтуль невядомая. Больш за 1100 чалавек былі параненыя. Блізу 3 тысяч чалавек былі арыштаваныя. Дэманстрацыі прадаўжаліся да 22 снежня. Прычынай пратэстаў было абвяшчэнне Першым сакратаром Польскай аб'яднанай рабочай партыі (PZPR) Уладзіславам Гамулкам значнага падвышэння коштаў асноўных прадуктаў харчавання. Праз два дні работнікі суднаверфяў Гданьска і Гдыні пачалі страйк. Іх патрабаванні ўключалі скасаванне падвышэння коштаў, адстаўку кіраўніцтва краіны, пакаранне вінаватых у эканамічным крызісе, ліквідацыю цэнзуры і прывілеяў для працаўнікоў спецслужбаў, міліцыі і вайскоўцаў.

17 снежня, у т. зв. «чорны чацвер» у Гдыні атрады міліцыі і войска адкрылі агонь па ўдзельніках страйку. 22 снежня ў Шчэціне была падпісаная дамова паміж работнікамі і ўладай, аднак, вялікая частка дамоўленасцей не была выкананая. Падвышэнне коштаў было скасаванае ў студзені і лютым 1971 года. Падзеямі «Снежня'70» скончылася эпоха Уладзіслава Гамулкі, PZPR узначаліў Эдвард Герэк.

У часы Польскай Народнай Рэспублікі ніхто не адказаў за падзеі снежня 1970 года. У 1990 годзе генерал Войцех Ярузэльскі і яшчэ 12 чалавек былі абвінавачаныя ва ўжыванні зброі супраць дэманстрантаў. Працэс паводле справы Ярузельскага пачаўся ў 1998 годзе, аднак, не паспеў скончыцца да смерці генерала ў 2014 годзе. 19 красавіка 2013 года сілавое падаўленне дэманстрацый і страйкаў 1970 года было прызнанае судом «беззаконным і злачынным».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках