5 траўня 2024, Нядзеля, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп упершыню абвесціць стратэгію нацыянальнай бяспекі

2
Трамп упершыню абвесціць стратэгію нацыянальнай бяспекі

Герберт МакМастэр апублікаваў некаторыя дэталі гэтай стратэгіі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак абвесціць стратэгію ў барацьбе з галоўнымі, на думку Белага дома, пагрозамі для Злучаных Штатаў Амерыкі.

Дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Герберт МакМастэр падчас выступу на канферэнцыі, арганізаванай лонданскім даследчым цэнтрам Policy Exchange, апублікаваў некаторыя дэталі гэтай стратэгіі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Геапалітыка вярнулася, і сёння яна помсціць нам», - заявіў МакМастэр.

З ягоных слоў, палітыка, якая праводзіцца прэзідэнтам Трампам, заснаваная на чатырох галоўных прыярытэтах: абароне краіны, прасоўванні і захаванні росквіту ЗША, падтрыманне міру праз дэманстрацыю сілы і пашырэнне ўплыву Злучаных Штатаў.

Дарадца прэзідэнта заявіў, што галоўнымі пагрозамі для ЗША з'яўляюцца «рэвізіянісцкія сілы», такія, як Расея і Кітай, якія спрабуюць падарваць глабальны парадак і стабільнасць, а таксама «рэжымы-ізгоі», такія, як Паўночная Карэя і Іран.

Расея пагражае ЗША «так званай вайной новага пакалення», якая ўключае ў сябе прапагандысцкія кампаніі, накіраваныя «на раскол нашага грамадства». Пры гэтым МакМастэр не згадаў пра спробы Масквы ўмяшацца ў выбарчую кампанію 2016 года.

Ён таксама назваў «эканамічную агрэсію» Кітая пагрозай, якая «адчувае заснаваны на агульнапрызнаных правілах эканамічны парадак, які дазволіў сотням мільёнаў людзей пераадолець галечу». Дарадца прэзідэнта заявіў, што змагацца з пагрозамі з боку Расеі і Кітая можна, выкарыстоўваючы «канкурэнтныя перавагі» ідэі, якая абвяшчае, што росквіт Амерыкі з'яўляецца адным з асноўных нацыянальных інтарэсаў.

Ён таксама падкрэсліў, што абмеркаванне гандлёвых дамоваў з'яўляецца адным з асноўных чыннікаў стратэгіі нацыянальнай бяспекі.

«ЗША і Вялікая Брытанія не могуць служыць галоўнымі крыніцамі захавання міру і стабільнасці ў свеце, калі мы не будзем падтрымліваць уласную эканамічную і фінансавую бяспеку», - паведаміў Герберт МакМастэр.

У ліку іншых пагроз ён назваў «Ісламскую дзяржаву» і іншыя тэрарыстычныя групоўкі.

Згадаўшы праблему Паўночнай Карэі, дарадца прэзідэнта ЗША заклікаў сусветную супольнасць распачаць дзеянні, якія выходзяць за межы рэзалюцыяў Рады Бяспекі ААН, заявіўшы, што «гэта можа быць нашым апошнім шанцам прадухіліць ваенны канфлікт».

Падчас выступу ў суботу з штотыднёвым зваротам да краіны, прэзідэнт Дональд Трамп таксама назваў у ліку пагроз для нацыянальнай бяспекі так званую «ланцуговую міграцыю», заклікаўшы змяніць іміграцыйную сістэму, увёўшы новыя правілы для атрымання статусу сталага жыхара ЗША. Таксама кіраўнік Белага дома ўважае за неабходнае ўзмацніць правілы праверкі патэнцыйных імігрантаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках