11 траўня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парада псіхолага: Як зарадзіць сваю батарэйку

Парада псіхолага: Як зарадзіць сваю батарэйку

Cпецыяліст распавёў пра тое, як папоўніць вычарпаныя запасы энэргіі.

Дапусцім, мы высветлілі прычыны ўзнікнення пракрасцінацыі. Паперажывалі праз тое, што ў нас мала энэргіі. Але не легчы ж і памерці, нарэшце. Лепш прыдумаць, дзе яе ўзяць. Чароўнай таблеткі, на жаль, не існуе, таму не спадзявайцеся на звышпрыём, які ўмомант зробіць вас Супермэнам, мараком Папаем або батарэйкай «Энэрджайзер». Але залатое правіла маленькіх крокаў дапаможа, піша forbes.ru.

1. Час ад часу дазваляйце сабе чагосьці не рабіць і не вінавацьце сябе за гэта.

2. Парушце адно з правілаў эфектыўных паводзін: зрушыце на час прыярытэты - з важных спраў на прыемныя.

3. Схадзіце куды-небудзь развеяцца пасля працы - або замест, калі працаваць па выходных увайшло ў звычку. Нават праз не хачу!

4. Здайце кроў. Як мінімум, праверце ўзровень вітаміну D і жалеза. Падтрыманне іх у норме павялічвае вашу энэргію ў разы.

5. Спакойна адмоўцеся ад часткі спраў. Перадаручыце ці проста выкрасліце іх. Калі свядома не робіш нечага, энэргетычны ўзровень удзячнага арганізма прыкметна падвышаецца.

6. Спіце ўволю, бо сон - час выпрацоўкі энэргіі.

7. Вызваляюцца жыццёвую прастору вакол сябе, пазбягаючы сустрэч з нецікавымі і малапрыемнымі людзьмі.

8. Рэгулярна выкідвайце або параздавайце рэчы, якімі даўно не карыстаецеся, і расчышчайце паверхні: сталы, паліцы, скрыні ў шафах. Загрувашчванне прасторы павышае ўзровень стрэсу і высмоктвае энэргію.

9. Часта змяняйце тып дзейнасці. Адна справа - не больш за дваццаць хвілін.

10. Адкладайце задавальнення, устрымлівайцеся нейкі час (напрыклад, цэлы месяц без салодкага). Перапынак скончыцца, ваш арганізм будзе рады і «аддзячыць» вас выкідам энэргіі.

11. Займайцеся спортам. Але так, каб вас не трэба было доўга і пакутліва прымушаць. Калі настрою няма, то досыць і прагулак, танцаў або ўздыму пешшу па эскалатары.

12. Нагадвайце сабе пра свае поспехі, запісвайце іх ці прагаворвайце.

13. Выключыце са свайго жыцця зайздрасць да больш забяспечаных людзей. Што з ёй рабіць, як з ёй расправіцца? Не хадзіць у дарагія крамы. Не меркаваць пра людзей з сацыяльных сетак. Не верыць усяму, што пішуць пра «правільнае» і прыгожае жыццё ў часопісах.

14. Час ад часу дзяліцеся з сябрамі або асабістым кансультантам сваімі перажываннямі, каб не марнаваць энэргію на іх падаўленне. Гэта называецца разумным выпусканнем пара.

15. Падвышайце самаацэнку. Выкарыстоўвайце практыкаванне «Сем вартасцяў»: штодня цягам тыдня запісвайце па сем сваіх добрых якасцяў.

16. Паспрабуйце весці дзённік. Гэта ўвогуле амаль ідэальныя лекі ад стрэсу, якія выдатна дапамагаюць больш цвяроза зірнуць на жыццёвыя сітуацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках