5 траўня 2024, Нядзеля, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК забараніў нацыянальную сімволіку ў экіпіроўцы расейцаў на Гульнях

17
МАК забараніў нацыянальную сімволіку ў экіпіроўцы расейцаў на Гульнях

Расея прадаўжае расплачвацца за допінгавую афёру.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) накіраваў нацыянальным федэрацыям у зімовых тыпах спорту спіс патрабаванняў да экіпіроўкі нацыянальнай каманды Расеі на Алімпійскіх гульнях 2018 года. У дакуменце, які ёсць у распараджэнні агенцтва «Р-Спорт», гаворыцца, што на форме спартоўцаў не дапускаецца выкарыстанне сімволікі для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Пры вырабе экіпіроўкі МАК абавязаў прытрымлівацца наступных прынцыпаў:

• забаронена выкарыстоўваць усякія сімвалы для нацыянальнай ідэнтыфікацыі;

• герб краіны і эмблема Алімпійскага камітэта Расеі павінны быць замененыя алімпійскімі кольцамі;

• «RUS» і «Russia» павінны быць замененыя на «OAR» і «Olympic Athlete from Russia», прычым памер шрыфту для слоў «Olympic Athlete from» павінен быць эквівалентны слову «Russia», а сам шрыфт павінен быць як мага больш універсальным;

• таварны знак «Team Russia» не павінен выкарыстоўвацца на экіпіроўцы, аксэсуарах і абсталяванні.

Таксама пры вырабе формы для ўсіх спартоўцаў, трэнераў і афіцыйных асоб могуць быць выкарыстаныя адзін ці два колеры нацыянальнага сцяга, а асобныя часткі адзення не павінны складвацца ў нацыянальны сцяг. Што характэрна, усе ўзоры экіпіроўкі і ўзоры прадукцыі маюць патрэбу ў адабрэнні МАК.

У пачатку снежня МАК прыняў пастанову, што ў Алімпіядзе ў Пхёнчхане змогуць удзельнічаць толькі «чыстыя» расейскія спартоўцы - і тое пад нейтральным сцягам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках