5 траўня 2024, Нядзеля, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне штогод на медыцыну выдаткоўваюць $5411 на чалавека, у Беларусі - $450

15
У Нямеччыне штогод на медыцыну выдаткоўваюць $5411 на чалавека, у Беларусі - $450

Ці ёсць у беларускіх уладаў права выхваляцца «поспехамі» ў медыцыне?

Вельмі часта беларускія СМІ хваляцца поспехамі ў ахове здароўя. Правялі складаныя аперацыі, адкрылі шмат санаторыяў, кожны чалавек можа атрымаць кваліфікаваную, а, галоўнае, бясплатную дапамогу, піша horki.info.

Праўда, калі разабрацца, то нават бясплатная медыцына (выяўляецца) у нас не такая ўжо і бясплатная. На гэта звярнулі ўвагу, уводзячы так званы «падатак на дармаедства». Гаварылася прыкладна так: «Падаткі ты не плаціш, а ў паліклініку бясплатна ходзіш. Няправільна гэта!»

Ёсць цікавая статыстыка: паводле звестак агенцтва Bloomberg за 2016 год, выдаткі на ахову здароўя ў нашай краіне складаюць 5,69% ад ВУП, або 450 даляраў на чалавека (усяго). У Нямеччыне гэты паказчык такі: выдаткі на ахову здароўя складаюць 11,3% ад ВУП або 5 411 даляраў на чалавека. І наогул нямецкую медыцыну называюць адной з найлепшых у свеце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках