5 траўня 2024, Нядзеля, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Крыўко: Падумаць не магла, што калі-небудзь апынуся на подыуме

8
Ірына Крыўко: Падумаць не магла, што калі-небудзь апынуся на подыуме
ІРЫНА КРЫЎКО

Беларуская біятланістка распавяла аб сваім поспеху на этапе Кубка свету.

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко падзялілася эмоцыямі пасля фінішу ў мас-старце на этапе Кубка свету ў Ансі, піша «Трибуна»:

- Гэта неймаверна! Я і падумаць не магла, што за ўсю кар'еру ў біятлоне мне ўдасца пабываць на подыуме - не тое, што ў эстафетнай гонцы, а ў асабістай. Вельмі радая, што я таксама ўвайшла ў той лік спартоўцаў, якія былі на асабістых подыумах.

- Дальмаер была досыць блізка, як ты знайшла ў сабе энэргію для таго, каб датрымацца да канца?

- Калі сыходзіла другой, вызначыла, што буду змагацца да апошняга. Але, напэўна, да канца не верыла, што змагу ўтрымацца на подыуме. Думала, што калі застануся ў топ-6, гэта ўжо будзе вельмі добрым вынікам.

- Што змянілася пры падрыхтоўцы да гэтага сезону, які атрымалася так паспяхова пачаць?

- Сёлета да нас вярнуўся Альфрэд Эдэр, і з ім, напэўна, стала лепш і спакайней.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках