5 траўня 2024, Нядзеля, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Корж: Галоўнае, не ляжаць на канапе, а займацца тым, што табе па душы

4
Макс Корж: Галоўнае, не ляжаць на канапе, а займацца тым, што табе па душы
ФОТА: EURORADIO.FM

На «Мінск-Арэне» з аншлагам прайшоў канцэрт беларускага рэпера.

16 снежня на «Мінск-Арэне» Макс Корж паўтарае свой жа подзвіг двухгадовай даўніны: збірае поўную залу. Цалкам і на 100 адсоткаў. Паўгадзіны счакаўшы, пакуль прыйдуць усе, Корж вітае "Мінск" і кажа, што за гэтыя два гады ён напісаў вельмі шмат песень. Пры чым большасць з іх - менавіта ў Менску: на Розачкцы і Грушаўцы, паведамляе Еўрарадыё.

Наогул Корж шмат прамаўляе. Для 15-гадовых, якіх тут вееельмі шмат (для іх музыка зрабіў танныя квіткі, па 15 рублёў) - ён старэйшы таварыш. Для 30-гадовых - сусед, які гэтак жа, як яны, ездзіць па горадзе на маршрутцы, гадуе дачку, працуе.

ФОТА: EURORADIO.FM

«Галоўнае, не ляжаць на канапе, а займацца тым, што табе па душы», - простымі і зразумелымі словамі Корж даносіць 15-ці тысячам вялікую праўду. І яго чуюць. Чуюць школьнікі ад 6-ці да 17-ці, хіпстэры, якія толькі што выйшлі з барбэршопа са свежападстрыжанай барадой, моладзь з раёна ў спартыўным адзінні, дзяўчыны ў празрыстых блузках, натуральных футрах і ў футболках са словамі з песень Каржа. Сёння тут сапраўдны трыб'ют маладосці, шчырасці і свабоды, і нічога, што на ганку "арэны" пасля 21.00 збіраюцца купкамі бацькі - прыйшлі па ўлюбёных дзетак.

«Чаму так моцна балюча», - спявае зала, зрываючы галасы. З фан-зоны ахоўнікі выносяць беспрытомных дзяўчат - градус эмоцый і слэму на максімуме. Вада, якой Корж з бандай абліваюць публіку, мала дапамагае. Падчас слэму разбіваюцца голавы і рукі. Але каго цяпер гэта хвалюе?!

ФОТА: EURORADIO.FM

«Тыя, хто два гады таму слэміліся тут, на танцпляцы, сёння сядзяць на трыбунах, разам са сваімі жонкамі", - працягвае Корж паміж песнямі. Музыка закранае мноства тэмаў, якія тут, побач: «Не паўтарайце маёй памылкі - я не памятаю, як прайшоў мой выпускны: не трэба рабіць так, як я», кажа пра шкоду наркотыкаў і нават уздымае праблему разводаў. Зацягвае меладычную песню:

ФОТА: EURORADIO.FM

«Дзе, як ні тут, вы яшчэ патанчыце павольны танец? Не на рэйвах жа. І запомніце спадарожніцу, з якой сёння танчыце, бо потым будзеце шукаць...»

ФОТА: EURORADIO.FM
ФОТА: EURORADIO.FM
ФОТА: EURORADIO.FM
ФОТА: EURORADIO.FM
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках