4 траўня 2024, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Менску наведаць навагодні кірмаш

Дзе ў Менску наведаць навагодні кірмаш
ФОТА: KP.BY

Журналісты даведаліся, чым і за колькі ў гэтым годзе будуць частаваць менчукоў на навагодніх кірмашах.

За два тыдні да Новага года ў сталіцы пачалі працаваць святочныя кірмашы з гарачымі напоямі, ежай, сувенірамі. Невялікія павільёны, аздобленыя гірляндамі, размясціліся на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту. Журналісты Kp.by прайшліся ўсюды, параўналі кошты і асартымент.

1.КАСТЫРЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА

ФОТА: KP.BY

З надыходам свят Кастрычніцкая плошча ажывілася: людзі ўвесь час фатаграфуюцца каля галоўнай ялінкі краіны і светлавых шароў, малыя водзяць карагоды з дзедам Марозам і Снягуркай, грае музыка. Нямала народу і ў невялікіх дамках, размешчаных злева ад елкі, дзе можна нядорага перакусіць і пагрэцца за кубкам глінтвейну.

- Часцей за ўсё бяруць глінтвейн, вядома. Ён у нас гатовы, на сумесях. Дзеткам прапануем какаву. Людзей пакуль не надта шмат, яшчэ пакуль падыходзяць, пытаюцца. Іх стала больш, калі пачалі ўключаць ілюмінацыю, - распавядае Прадавачка аднаго з шапікаў.

ФОТА: KP.BY

У шапіках прадаюць бліны, піражкі, чабурэкі, хот-догі, дранікі, пірожныя ды іншыя прысмакі. Так, піражок каштуе 50 капеек, блінец - 1 рубель, а 200-грамовы кубачак глінтвейну - ад 2 да 5 рублёў за 200 грамаў. Побач з прылаўкам ёсць стойка, дзе можна спыніцца і пад кубачак гарачага напою падумаць пра планы на новы год. Заўважаем там дзяўчат.

- Мяне сяброўка павінна была пачаставаць, - распавядае мянчанка Марыя. - Мы падумалі, што гэта выдатнае месца і можна паглядзець, што тут сёння зрабілі. Абяцалі тут зрабіць прыгажэй, чым у мінулым годзе, але адрозненняў не бачу: шарыкі былі, елка была, пункты продажу тыя ж. Мы кожны тыдзень чакалі адкрыцця кірмашоў, каб навагодні настрой з'явіўся. Падобна да Еўропы, але шапікаў для такой плошчы замала.

- Скончылі працаваць і сустрэліся тут, каб паглядзець, якая ялінка ў нас. Не ведаю, усё ў прынцыпе, як заўсёды: стабільна, прыгожа, шмат людзей. Збіраемся паглядзець, што тут ёсць, што змянілася за год, - дзеліцца з намі планамі Яўген.

ФОТА: KP.BY

Побач з дамкамі ёсць фотазона, ад якой не адыходзяць дзеткі.

-Прышлі сюды з дзецьмі пасля спектакля ў ТЮГу. Вельмі прыбраны горад, свята ўжо набліжаецца. Так, прыцаніцца, усё дэмакратычна, - распавядае мама Кацярына. - Дзецям вельмі падабаецца ялінка, мы нават сустрэлі Дзеда Мароза! Абавязкова сюды прыйдзем 31 снежня!

2.ДВАРЭЦ СПОРТУ

ФОТА: KP.BY

Уздоўж праспекта Пераможцаў узнік цэлы шэраг з гандлёвых дамкоў з сувенірамі, ежай і напоямі. Кірмаш не такі шматлюдны, як на Кастрычніцкай плошчы, аднак тут асартымент тавараў значна шырэйшы.

Так, у адным з шапікаў прапануюць пакаштаваць вустрыцы за 7 рублёў, столькі ж каштуюць бургеры з алянінай і ялавічынай. Да таго ж, тут глінтвейн вараць на вінах, а не з гатовых сумесяў. 250-грамовы кубачак гарачага напою каштавацьме 3.50-4 рублі.

-За такімі вытанчанымі пачастункамі да нас толькі і прыходзяць! У нас сёння першы працоўны дзень, пакуль людзей замала, хацелася б больш, - распавядае прадавец. - Але на Кастрычніцкай плошчы заўсёды больш людзей, да нас жа ўсе падцягваюцца бліжэй да вечара, асабліва людна тут на выходных. Вельмі добра цяпер бяруць глінтвейн. Мы варым яго на грузінскіх вінах, прапануем таксама на белым віне імбірны глінтвейн.

ФОТА: KP.BY

Таксама на кірмашы можна паспытаць шашлык з тандыра або мангала. За 100 грамаў мяса трэба заплаціць 4рублі. Шаўрма каштавацьме 5 рублёў, хот-дог і бліны - 3 рублі.

- Можна сказаць, што тут маленькая Еўропа, вельмі ўсё падабаецца, смачна, - распавядае мянчанка. - Але ў Польшчы, напрыклад, больш шапікаў, і там прадаюцца арэхі, сухафрукты, пернікі больш і глінтвейну. Мы купілі два глінтвейны і пернікі, аддалі 13 рублёў.

ФОТА: KP.BY

Кірмаш каля палаца спорту будзе працаваць да 15 студзеня з 12.00 да 21.00. А вось гандлёвыя шапікі на Кастычніцкай плошчы з 15 да 23 снежня будуць працаваць з 12:00 да 21:00. З 24 снежня да 7 студзеня - з 12:00 да 22:00, а 8-15 студзеня - з 12:00 да 20:00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках